Перайсці да зместу

Алег Юр’евіч Латышонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Юр’евіч Латышонак
польск.: Oleg Łatyszonek
Дата нараджэння 27 мая 1957(1957-05-27) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук і доктарская ступень[d][1] (26 сакавіка 1996)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
медаль Стагоддзя вяртання незалежнасці
Подпіс Выява аўтографа

Алег Юр’евіч Латышо́нак (нар. 27 мая 1957, Эльблёнг) — доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і беларускіх інтэлігентаў. Бацька — Юрый, выхадзец з-пад Шаркаўшчыны на Віленшчыне (цяпер Віцебская вобласць). Маці — Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.

У 1965 годзе сям’я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» і аўтарам яе назову.

У 1980 годзе скончыў гістарычна-філасафічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток, працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі.

У 1982 годзе арыштаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскага зямляцтва) Ягелонскага ўніверсітэта.

У канцы 1980-х гадоў далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.

У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992—1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993—1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка «Ніва». З 1995 года — член Управы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 года намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».

У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія ваенныя фарміраванні 1917—1923»). З 1997 года — выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».

У 2007 годзе ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У красавіку 2007 года ў Беластоку выйшла яго чарговая кніга «Ад белых русаў да беларусаў», прысвечаная паўставанню беларускай народнай тоеснасці. У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».

У 2009 годзе ў Вільні выдаў кнігу «Нацыянальнасць — Беларус». Кніга прысвечана пытанням этнагенезу беларусаў.

Суаўтар і рэдактар кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша» (2017), якая ахоплівае перыяд ад зыходу ледавіка да найноўшай гісторыі.

З 1996 года — старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, член Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.

Адзнакі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 годзе — Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У студзені 2023 года атрымаў польскі медаль «Стагоддзе аднаўлення незалежнасці»[3].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай гістарычнай супольнасці вядомы вялікі рост Алега Латышонка — 2 м 3 см.

  • Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów. U źrodeł białoruskiej idei narodowej / O. Łatyszonek. — Białystok : Wyd-wo uniwersytetu w Białymstoku, 2006. — 390 s.
  • Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку XXI ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня-Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.