Перайсці да зместу

Алексій (Грамадскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алексій (Грамадскі)
укр.: Олексій (Громадський)
Алексій (Грамадскі)
Адукацыя
Імя пры нараджэнні Аляксандр Якубавіч Грамадскі
Нараджэнне 1 (13) лістапада 1882
Смерць 7 мая 1943(1943-05-07) (60 гадоў)
Пахаванне

Узнагароды
Order of St. Sava Order of the Phoenix ордэн «За грамадзянскія заслугі» камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Епіскап Алексій (свецкае імя Аляксандр Якубавіч Грамадскі; 13 лістапада 1882, Дакудаў, Бельскі павет — 7 мая 1943, Смыга, Ровенская вобласць) — праваслаўны дзеяч, мітрапаліт.

Скончыў Холмскае духоўнае вучылішча (1898), Холмскую духоўную семінарыю (1904), Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1908). 30 ліпеня 1908 годзе рукапаложаны ў сан іерэя і прызначаны на месца другога святара сабора горада Холма (цяпер Хелм, Польшча). З 1911 года працаваў законавучыцелем Холмскай мужчынскай гімназіі. У 1917—1918 гадах назіральнік царкоўных школ Кішынёўскай епархіі ў Бесарабіі. З 1918 года выкладаў у Крамянецкай духоўнай семінарыі, у 1921—1923 гадах — рэктар семінарыі. 11 лютага 1922 года пастрыжаны ў манаства з імем Алексій, затым узведзены ў сан архімандрыта. Падтрымаў абвяшчэнне аўтакефаліі Польскай Праваслаўнай Царквы. 3 верасня 1922 года рукапаложаны ў епіскапа Луцкага, вікарыя Валынскай епархіі. 12 кастрычніка 1922 года прызначаны часовым кіраўніком Гродзенскай епархіі. У 1923—1934 гадах епіскап Гродзенскі і Навагрудскі (з 1928 года — архіепіскап Гродзенскі і Навагрудскі).

Член Сінода ПАПЦ, старшыня савета пры мітрапаліце ПАПЦ. З 1934 года па 1939 год займаў Валынскую і Крамянецкую кафедру. У 1940 годзе прыняты ў юрысдыкцыю Маскоўскага Патрыярхата, пакінуты кіраўніком Валынскай епархіі.

22 чэрвеня 1941 года быў арыштаваны органамі НКУС, але пазбегнуў пакарання. Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі Украіны. У ліпені 1941 года на саборы епіскапаў у Пачаеўскай лаўры ўзведзены ў сан мітрапаліта і прызначаны кіраўніком аўтаномнай Украінскай праваслаўнай царквы, якая знаходзілася ў канфрантацыі з украінскімі аўтакефалістамі.

Забіты жаўнерамі УПА каля чыгуначнай станцыі Смыга на Валыні[1].

Зноскі

  1. Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую у Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2018. Праверана 2 лютага 2020.
  • Лабынцев, Ю. А. Алексий (Громадский) // Православная энциклопедия. Т.1. Москва. 2000. С. 664—665.
  • Гордієнко, В. Убивство митрополита Олексія Громадського // Вісник Київського національного університету імені Тараса Шевченка. Історія. 2007. № 91-93. С. 82 — 84.