Алена Кундура
Алена Кундура | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лістапада 1962 (62 гады) |
||||||
Бацька | Alexandros Kountouras[d] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | elenakountoura.gr | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алена Кундура (грэч. Έλενα Κουντουρά, нар. 2 лістапада 1962, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, мадэль. Дзеючы дэпутат Еўрапейскага парламента з 2 ліпеня 2019 года, цяпер прадстаўляе партыю СІРЫЗА і ўваходзіць у групу Еўрапейскія аб’яднаныя левыя/Лева-зялёныя поўночных краін[1]. У мінулым — намеснік міністра па турызме ў Міністэрстве эканомікі, развіцця і турызму ў 2015—2016 гадах і міністр турызму ў 2016—2019 гадах у першым і другім кабінеце Алексіса Цыпраса, дэпутат парламента Грэцыі у 2004—2007 і 2011—2019 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 2 лістапада 1962 года ў Афінах.
Яе бацька Аляксандрас Кундурас быў афіцэрам грэчаскай арміі. Пасля прыходу да ўлады «чорных палкоўнікаў» удзельнічаў у няўдалым контрперавароце караля Канстанціна II 13 снежня 1967 года і быў дэмабілізаваны. Быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў пракаралеўскай палітычнай арганізацыі.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У юнацтве займалася спортам. Была чэмпіёнкай Грэцыі ў скачках у вышыню, а таксама ў безе на 100 метраў з бар’ерамі на Панэлінскім чэмпіянаце па лёгкай атлетыцы 1978 года. Была членам нацыянальнай зборнай па скачках у вышыню па лёгкай атлетыцы на працягу многіх гадоў.
У 1984 годзе скончыла факультэт фізічнага выхавання (Школу фізічнага выхавання і спорту, грэч. ΤΕΦΑΑ) Афінскага ўніверсітэта, атрымала ступень бакалаўра.
Кар’ера мадэлі
[правіць | правіць зыходнік]З 1984 па 1996 гады рабіла міжнародную кар’еру ў індустрыі моды. У 1990 годзе яна была названая CNN адной з дзесяці лепшых мадэляў свету. Пераехала ў Парыж, працавала ў Токіа, Нью-Ёрку і Мілане. Супрацоўнічала на працягу многіх гадоў з французскім фатографам, мадэльерам і арт-дырэктарам Сержам Лютансам, з японскай касметычнай кампаніяй Shiseido. У 1990-х гадах была блізкая з мадэлямі Іман і Ліндай Эвангелістай, працавала з агенцтвам Elite. У 1997 годзе вярнулася ў Грэцыю, да 2003 была рэдактарам жаночых часопісаў[1][2].
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Па выніках выбараў 7 сакавіка 2004 года абраная ў першай акрузе Афін дэпутатам парламента, прадстаўляла партыю «Новая дэмакратыя». Па выніках наступных выбараў 16 верасня 2007 года і 4 кастрычніка 2009 года не прайшла ў парламент. Вярнулася ў лістападзе 2011 года, калі Дзімітрыс Аўрамопулас сышоў ва ўрад Лукаса Пападымаса. 12 лютага 2012 года з-за нязгоды з другім мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Грэцыяй, Еўрапейскай камісіяй і банкам Грэцыі, унесенага Лукасам Пападымасам у парламент на абмеркаванне, па рашэнні Антаніса Самараса выйшла з «Новай дэмакратыі». Працягнула палітычную дзейнасць у якасці незалежнага дэпутата і з іншымі дзевяццю членамі парламента стварыла першую парламенцкую групу партыі «Незалежныя грэкі». На выбарах 6 мая 2012 года прадстаўляла партыю «Незалежныя грэкі» у першай акрузе Афін, пераабраная 17 чэрвеня 2012 года, 25 студзеня 2015 года і 20 верасня 2015 года. У 2014 годзе ўзначаліла партыйную групу. 14 студзеня 2019 года была выключаная з партыі «Незалежныя грэкі» за падтрымку кабінета Алексіса Цыпраса і перайшла ў партыю СІРЫЗА.
У 2014—2015 гады была грэчаскім членам Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, працавала ў Камітэце па іміграцыі, бежанцам і перамешчаным асобам і Камітэце па роўнасці і барацьбе з дыскрымінацыяй.
З 27 студзеня 2015 года намеснік міністра па турызме, з 5 лістапада 2016 — міністр турызму ў кабінеце Алексіса Цыпраса. Знаходзілася на пасадзе да змены ўрада ў маі 2019 года[1][2].
Па выніках выбараў 26 мая 2019 года абраная дэпутатам Еўрапейскага парламента ад партыі СІРЫЗА. Увайшла ў групу «Еўрапейскія аб’яднаныя левыя/Лева-зялёныя паўночных краін»[1].
Валодае англійскай, французскай і іспанскай мовамі.
Дабрачыннасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца дабрачыннасцю. З 2009 года — прэзідэнт грэчаскага аддзялення еўрапейскай НКА Europa Donna , якая займаецца прафілактыкай і павышэннем дасведчанасці аб раку грудзей і адстойваннем права на больш якасныя паслугі для анкахворых. З 2009 года працуе валанцёрам у грэчаскіх і міжнародных НКА, такіх як ЮНЕСКА, ЮНІСЕФ, Κιβωτός του Κόσμου, надаючы асаблівую ўвагу дабрачыннасці, правам чалавека, здароўю, праблемам жанчын і сям’і[1][2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародная прэмія «Міністр турызму 2019 года» на ITB Berlin[1]
- Прэмія 2019 года ад Сусветнага савета па турызме і падарожжах[1]
Яна была ганаравана ўзнагароды за падтрымку ў распаўсюдзе грэчаскага Паралімпійскага валанцёрства, а ў снежні 2007 года яна была адзначана грэчаскай дзяржавай як пасол добрай волі па сацыяльным валанцёрстве[1].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 годзе пазнаёмілася з іспанскім футбалістам Мішэлем Пінедай. У 1987 годзе выйшла за яго замуж у царкве Святога Георгія ў Вуліягмені. На вяселлі прысутнічала футбольная каманда «Эспаньёл». Развялася праз 2,5 года.
Другі раз выйшла замуж за баскетбаліста Сарандыса Папахрыстопуласа (Σαράντης Παπαχριστόπουλος), іграка клубаў «Паніёніас», «Алімпіякас» і зборнай Грэцыі. У гэтым шлюбе нарадзіла двух сыноў — Аляксандраса і Марыяса.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Elena Kountoura (англ.). European Parlament. Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 8 снежня 2020.
- ↑ а б в Έλενα Κουντουρά: Η διεθνής καριέρα, ο άγνωστος γάμος, οι διάσημες φιλίες και οι φιλανθρωπίες και η πολιτική (грэч.). Enimerotiko.gr. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- elenakountoura.gr — афіцыйны сайт Алены Кундуры