Антоніс Самарас
Антоніс Самара́с (грэч. Αντώνης Σαμαράς; 23 мая 1951 года) — грэчаскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 2012 па 2015 гады. Член партыі Новая дэмакратыя, яе кіраўнік з 2009 па 2015 гады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Афінах у 1951 годзе, у сям’і лекара. Яго дзядзька Ёргас Самарас быў дэпутатам парламента ў 1950-х і 1960-х гадах. Самарас у юнацтве займаўся тэнісам, і нават ва ўзросце 17 гадоў перамог у чэмпіянат Грэцыі сярод падлеткаў[1]. Навучаўся ў Афінскім каледжы, які быў заснаваны яго прадзедам паводле мацярынскай лініі. У 1974 годзе скончыў Амхерсцкі каледж у амерыканскім штаце Масачусетс па спецыяльнасці эканоміка, а затым навучаўся ў Гарвардскім універсітэце.
У 1989 годзе стаў міністрам фінансаў, пасля чаго стаў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Новай дэмакратыі прэм’ер-міністра Канстантынаса Міцатакіса. На гэтйа пасадзе ўдзельнічаў у дыпламатычным канфлікце з Македоніяй паводле назову краіны. На нарадзе грэчаскіх палітычных лідараў пры прэзідэнце 13 красавіка 1992 года Самарас прадставіў уласныя ўмовы для вырашэння крызісу, якія былі адхілены прэзідэнтам Канстантынасам Караманлісам і прэм’ер-міністрам Канстантынасам Міцатакісам. Пасля гэтага Самарас быў звольнены з пасады міністра[2].
Пасля звальнення заснаваў уласную партыю Палітычная вясна, якая займала больш правыя пазіцыі ў параўнанні з Новай дэмакратыяй. на выбарах у парламент у 1993 годзе наваствораная партыя атрымала 4,9 % галасоў, што дазволіла заняць дзесяць дэпутацкім крэслаў у парламенце. На выбарах у Еўрапарламент 1994 года партыя атрымала 8,7 %. У 2000 годзе партыя не вылучалася на выбарах, а ў 2004 годзе партыя была ліквідавана, бо Самарас вярнуўся ў Новую дэмакратыю. 30 лістапада 2009 года Самарас ачоліў партыю.
Пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў, 20 чэрвеня 2012 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Грэцыі[3].
Зноскі
- ↑ «Profile: Greek conservative leader Antonis Samaras». BBC News.
- ↑ «Ανακοίνωση σε απάντηση του ψηφίσματος των εργαζομένων» Архівавана 9 лістапада 2009.. Eleutherotypia.
- ↑ «Самарас принес присягу в качестве премьера Греции». BBC News.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антоніс Самарас- Афіцыйны сайт.
- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Афінах
- Выпускнікі Гарвардскай школы бізнесу
- Выпускнікі Амхерсцкага каледжа
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Грэцыі
- Палітыкі XX стагоддзя
- Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Кіраўнікі XXI стагоддзя
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Грэцыі
- Дыпламаты Грэцыі
- Міністры замежных спраў Грэцыі
- Члены партыі «Новая дэмакратыя» (Грэцыя)
- Выпускнікі Гарвардскага ўніверсітэта
- Дэпутаты парламента Грэцыі
- Міністры культуры Грэцыі
- Міністры фінансаў Грэцыі