Алексіс Цыпрас
| Алексіс Цыпрас | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| грэч. Αλέξης Τσίπρας | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Антоніс Самарас | ||||||
| Пераемнік | Басілікі Тану-Хрыстафілу | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Басілікі Тану-Хрыстафілу | ||||||
| Пераемнік | Кірыякас Міцатакіс | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
28 ліпеня 1974[1][2] (52 гады) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | грэч. Αλέξης Τσίπρας | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | intsipras.gr (грэч.) (англ.) | ||||||
Алексіс Цыпрас (грэч. Αλέξης Τσίπρας; нар. 28 ліпеня 1974 года, Афіны) — грэчаскі палітык, старшыня партыі «Сінаспізмас» і лідар Кааліцыі радыкальных левых (СІРЫЗА). З 2015 да 2019 года прэм’ер-міністр Грэцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сярэднюю школу ў сталічным раёне Амбелакіпі. Адукацыю па спецыяльнасці інжынер-будаўнік атрымаў у Афінскім нацыянальным тэхнічным універсітэце, які скончыў у 2000 годзе. Навучаўся ў аспірантуры па тэме гарадскога і рэгіянальнага планавання (горадабудаўніцтва і землекарыстанне), працаваў інжынерам. Аўтар шэрагу артыкулаў і праектаў па добраўпарадкаванні Афін.
У школе выявіў актыўную грамадзянскую пазіцыю, уступіў ў канцы 1980-х у моладзевую структуру Камуністычнай партыі — Камуністычную моладзь Грэцыі, пік актыўнасці ў якой прыходзіўся на 1990—1991 гады. Прымаў актыўны ўдзел у выступах навучэнцаў супраць адыёзнага закона, прапанаванага міністрам адукацыі Васілісам Кантагіянопуласам. Тады Цыпрас быў упершыню запрошаны на тэлебачанне як прадстаўнік пратэстуючых школьнікаў і студэнтаў.
У студэнцкія гады становіцца вядомым актывістам студэнцкага руху, членам студэнцкага прафсаюза і універсітэцкага сената Політэхніёна. У 1995—1997 гадах абіраецца ў Цэнтральны камітэт Нацыянальнага студэнцкага саюза Грэцыі.
Пасля выхаду КПГ з «Сінаспізмас» Цыпрас застаўся ў гэтым левым кааліцыйным руху, пераўтвораным у адзіную партыю. У маі 1999 года ён быў абраны палітычным сакратаром «Моладзі Сінаспізмас» і працягваў займаць гэтую пасаду да лістапада 2003 года. Хоць Цыпрас належаў да радыкальнага левага крыла «Сінаспізмас», на сваёй пасадзе ён часцей выступаў правадніком лініі кіраўніцтва партыі ў моладзевай арганізацыі. Як сакратар «Моладзі Сінаспізмас» прымаў актыўны ўдзел у працэсе падрыхтоўкі Грэчаскага сацыяльнага форуму і міжнародных пратэстаў супраць нэаліберальнай глабалізацыі.
Прыйшоў да ўлады на хвалі абяцанняў не прагінацца перад крэдыторамі[3].
Зноскі
- ↑ Alexis Tsipras // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexis Tsipras // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑