Лукас Пападымас
{{Дзяржаўны дзеяч
| Лукас Пападымас | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| грэч. Λουκάς Παπαδήμος | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Георгіяс Папандрэў-малодшы[d] | ||||||
| Пераемнік | Панаётыс Пікраменас | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ioannis Boutos[d] | ||||||
| Пераемнік | Nikolaos Garganas[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Christian Noyer[d] | ||||||
| Пераемнік | Vítor Constâncio[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Thanasis Valtinós[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
11 кастрычніка 1947[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Эладская праваслаўная царква | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | эканоміка | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Сайт | primeminister.gr | ||||||
Лукас Пападымас (грэч. Λουκάς Παπαδήμος; нар. 11 кастрычніка 1947, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Прэм’ер-міністр Грэцыі з 11 лістапада 2011 года па 16 мая 2012 года. Член Афінскай акадэміі (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 кастрычніка 1947 гады Афінах. Скончыў Афінскі каледж (1966). Атрымаў ступені бакалаўра ў галіне фізікі (1970), магістра электратэхнікі (1972) і доктара эканомікі (1977) у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (ЗША). Доўгі час знаходзіўся на выкладчыцкай і даследчай дзейнасці ў ЗША. У 1973—1975 гадах быў асістэнтам па даследаваннях у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, асістэнтам у Калумбійскім універсітэце 1975—1977, затым дацэнтам таго ж універсітэта ў 1977—1984.
У 1980 годзе старэйшы эканаміст Федэральнага рэзервовага банка ў Бостане (ЗША). У 1984—1985 гадах прафесар эканомікі ў Афінскай школе эканомікі і бізнесу, з 1988 года прафесар эканомікі Афінскага ўніверсітэта.
З 1985 года перайшоў на дзяржаўную службу, працаваў эканамічным дарадцам, а затым кіраўніком аддзела эканамічных даследаванняў Банка Грэцыі, з 1993 года намеснік, у 1994—2002 гадах яго дырэктар.
Пасля ўтварэння зоны еўра перайшоў працаваць у еўрапейскія структуры. Са студзеня 2001 года член Кіраўнічай рады Еўрапейскага цэнтральнага банка, у 2002—2010 гадах яго віцэ-прэзідэнт.
Зноскі
- ↑ Eldridge A. Lucas Papademos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lucas Papademos // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.