Аленевы грыб
Аленевы грыб | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Аленевы грыб, плютэй аленевы[1] (Pluteus cervinus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Плютэй (Pluteus) сямейства Плютэевыя (Pluteaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10[1] см, шэрага або шэра-карычневага колеру, шаўкавістая, звычайна сухая, паласатая па краі. У маладых грыбоў шапка мае форму званочка, потым распасцёртая. Мякаць белая, з пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, тоўстыя. Колер пласцінак спачатку белы, потым яны становяцца ружаватымі ад споравага парашку. Ножка шчыльная, белая з чорнымі валокнамі, часта патоўшчаная каля асновы.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Грыб пашыраны ва ўмераных зонах на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Растуць у лясах і садах на пнях і каля іх, гніючых ствалах і галінах лісцевых парод дрэў, пілавінні, на месцах высечак. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені — верасні.
Ядомы грыб. У тундры — ласунак аленяў[1].
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 71. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Гапіенка В. С. Плютэй // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 228. — 599 с., іл. — 10 000 экз.