Плютэй
Выгляд
Плютэй | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||||||
|
Плютэй[1], Стрэшнік[2] (Pluteus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Плютэевыя (Pluteaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мясістая, распасцёртая, часам званочкавай формы, канічная, пукатая, бліскучая, гладкая, часм лускаватая, маршчыністая або рабрыста-паласатая. Скурка на шапцы ад белай да амаль чорнай, часцей — буравата-шэрая. Ножка цыліндрычная, зрэдку патоўшчаная каля асновы, мясістая. Пласцінкі свабодныя, шырокія, ад белага да ружаватага колеру. Споравы парашок ружовага колеру. Пакрывала няма.
Ксерафіты[1]. Растуць на пнях, ламаччы. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені—верасні[1].
Большая частка відаў — ядомыя[1].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 50 відаў. Некаторыя з іх:
- Pluteus cervinus (Schaeff.) P.Kumm. typus — Плютэй аленевы, ці Аленевы грыб
- Pluteus leoninus (Schaeff.) P.Kumm. — Плютэй ільвіны
- Pluteus pellitus (Fr.) P.Kumm. — Плютэй белы
- Pluteus umbrosusleoninus (Pers.:Fr.) P.Kumm. — Плютэй умбравы
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гапіенка В. С. Плютэй // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 228. — 599 с., іл. — 10 000 экз.