Перайсці да зместу

Алофі (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алофі
фр. Alofi
Алафітаі
Алафітаі
Характарыстыкі
Плошча32 км²
Найвышэйшы пункт417 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
14°21′ пд. ш. 178°02′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Хорн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Алофі (востраў) (Акіянія)
Алофі
Алофі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алофі (фр.: Alofi) — востраў у групе астравоў Хорн. Плошча - 32 км². Сталага насельніцтва няма.

Востраў Алофі знаходзіцца ўсяго ў 1,6 км на паўднёвы ўсход ад вострава Футуна. Паверхня мае часткова каралавае, часткова вулканічнае паходжанне. Мяркуецца, што ў старажытнасці Алофі быў атолам, паднятым над акіянам падчас вывяржэння вулкана. Даўжыня берагавой лініі - 25,4 км. Найвышэйшы пункт - гара Калафау (417 м).

Жыхары Футуны выкарыстоўваюць зямлю на паўночных схілах Калафау для сельскай гаспадаркі. Вырошчваюць трапічныя культуры для ўнутранага забеспячэння і продажу ў Мата-Уту. Агароды наведваюць сезонна. Астатняя частка вострава занята трапічнымі лясамі і горнымі лугамі. Маецца некалькі эндэмічных відаў раслін і птушак.