Перайсці да зместу

Хорн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Астравы Хорн)
Хорн
фр. Îles Horn
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўВостраў Футуна, Уоліс і Футуна 
Агульная плошча94,3 км²
Найвышэйшы пункт524 м
Насельніцтва4 238 чал. (2008)
Шчыльнасць насельніцтва44,94 чал./км²
Размяшчэнне
14°14′ пд. ш. 178°07′17″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Хорн (Акіянія)
Хорн
Хорн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хорн (фр.: Îles Horn), таксама архіпелаг Футуна (фр.: Îles de Futuna) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Уоліс і Футуна. Агульная плошча — 94,3 км². Насельніцтва (2008 г.) — 4238 чал.

Архіпелаг складаецца з двух вулканічных астравоў Футуна і Алофі. На падводных схілах вулкана сустракаюцца магнітныя анамаліі. Найвышэйшы пункт вострава Футуна — гара Пуке (524 м), вострава Алофі — гара Калафау (417 м). Частку ўзбярэжжа атачае каралавы рыф. Дзякуючы трапічнаму вільготнаму клімату на астравах ёсць невялікія рэкі. Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Архіпелаг населены палінезійскім народам футуна, які да прыходу еўрапейцаў стварыў на ім дзве невялікія дзяржавы Сігаве і Ала. У маі 1616 г. астравы былі адкрыты галандскай экспедыцыяй і атрымалі назву Хорн у гонар аднаго з галандскіх гарадоў. У 1887 г. Сігаве і Ала трапілі ў каланіяльную залежнасць ад Францыі.

Мясцовая эканоміка скіравана на забеспячэнне ўнутранага спажывання. Развіваюцца земляробства і рыбалоўства. Востраў Алофі амаль ненаселены, выкарыстоўваецца для сельскай гаспадаркі.