Уоліс і Футуна
| Уоліс і Футуна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Territoire des îles Wallis-et-Futuna | |||||
| |||||
| Гімн: «La Marseillaise» | |||||
![]() |
|||||
| Дата незалежнасці | не | ||||
| Афіцыйная мова | французскі | ||||
| Сталіца | Мата-Уту | ||||
| Найбуйнейшы горад | Мата-Уту | ||||
| Форма кіравання | Заморская супольнасць Францыі | ||||
| Прэзідэнт Вярхоўны адміністратар Прэзідэнт Тэрытарыяльнай Асамблеі |
Эмануэль Макрон Мішэль Жанжан Віктор Брыяль |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 274 км² | ||||
| • % воднай паверхні | 0 | ||||
| Насельніцтва Уоліс і Футуна | |||||
| • Ацэнка | 13 445 чал. | ||||
| • Шчыльнасць | 94,7 чал./км² | ||||
| ВУП | |||||
| • разам (2005) | 188 млн дол. | ||||
| • На душу насельніцтва | 12 640 дол. | ||||
| Валюта | Французскі ціхаакіянскі франк | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .wf | ||||
| Код ISO | WF | ||||
| Тэлефонны код | +681 | ||||
| Часавы пояс | +12 | ||||
| Аўтамабільны рух | справа[d] | ||||
Уоліс і Футуна (часам - Валіс і Футуна; Тэрыторыя астравоў Уоліс і Футуна, фр.: Territoire des Iles Wallis et Futuna) - астравы ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на адлегласці каля 2/3 шляху паміж Гаваямі і Новай Зеландыяй.
На поўначы мяжуюць з тэрытарыяльнымі водамі Тувалу, на ўсходзе з тэрытарыяльнымі водамі Самоа, на паўднёвым усходзе - з Тонга, на захадзе і поўдні - з Фіджы. Выключная эканамічная зона тэрыторыі - каля 266.000 км². У склад тэрыторыі ўваходзіць тры буйныя вострава (Увеа, Футуна, Алофі) і 22 дробных. Заселены толькі Увеа і Футуна. Агульная плошча - 274 км², насельніцтва - 14 231 чалавек (2008, уключаючы часовае насельніцтва). Сталіца тэрыторыі - Мата-Уту.
Еўрапейцы Якаб Лемер і Вілем Схаўтэн адкрылі некаторыя астравы тэрыторыі (Футуна і Алофі) у 1616 годзе. З 1961 года тэрыторыя мела статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 2003 годзе ён быў зменены на заморскую супольнасць.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уоліс і Футуна- Сайт Французскай адміністрацыі Архівавана 21 чэрвеня 2012. (англ.)
- Песні астравоў Уоліс і Футуна (англ.) (фр.)
- Віцэ-рэктарат Уоліс і Футуна Архівавана 3 мая 2009. (фр.)
- Фатаграфіі астравоў Архівавана 5 чэрвеня 2009. (фр.)
- Атлас насельніцтва тэрыторыі (фр.)
- Камерцыйная дзейнасць на астравах Уоліс (англ.)
