Аль-Манар
Выгляд
Аль-Манар | |
---|---|
Краіна | Ліван |
Зона вяшчання | Сярэдні Усход, Еўропа, |
Мова вяшчання | арабская, французская, іспанская, англійская |
Дата пачатку вяшчання | 4 чэрвеня 1991 |
Уладальнік | Ліванская камунікацыйная група |
Слоган | Полымя, якое не будзе пагашана |
Сайт | almanar.com.lb |
Аль-Манар (араб. المنار — маяк, мінарэт) — ліванскі спадарожнікавы тэлеканал, асацыяваны з шыіцкай партыяй Хезбола. Год пачатку вяшчання — 1991. Першапачатковае месца размяшчэння — паўднёвы прыгарад Бейрута Харэт-Хрэйк. Вяшчанне канала заблакавана ў шэрагу краін. Па думку некаторых еўрапейскіх арганізацый, канал вядзе антысіянісцкую, антыізраільскую і антыамерыканскую прапаганду.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аль-Манар Архівавана 18 студзеня 2013.