Перайсці да зместу

Альберт Віюк-Каяловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Віюк-Каяловіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1609[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1677(1677-10-06)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, багаслоў

Альберт (Войцех) Каяловіч (Віюк-Каяловіч) (1609, Ковенскі павет — 6 кастрычніка 1677) — вялікалітоўскі пісьменнік, палеміст, гісторык. Доктар тэалогіі (1645).

У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 1628—1632 вучыўся ў Віленскім і Нясвіжскім калегіумах, а ў 1634—1638 — на тэалагічным факультэце ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1645 атрымаў ступень доктара тэалогіі і да 1658 выкладаў тут схаластычную тэалогію. У 1654—1655 рэктар акадэміі, у 1662—1666 прэпазыт (настаяцель) дома манахаў у Вільні.

Тытульны аркуш «Historiae Lithuanae pars prior, de rebus Lithuanorum ante susceptam Christianam religionem conjunctionemque… cum regno Poloniae» (1650).

Палемічныя творы А. Каяловіча накіраваныя супраць кальвіністаў. Ён аўтар багаслоўскіх трактатаў, біяграфіяў езуітаў, твораў па гісторыі. Галоўныя з іх: «Гісторыя Літвы», першая частка якой выдадзена ў Гданьску ў 1650, другая — у Антверпене ў 1669 на лацінскай мове; «Летапіс Радзівілаў», выйшаў у Вільні ў 1653 на лацінскай мове. У працах А. Каяловіча шмат звестак пра Мінск.

  1. Swartz A. Albertas Vijūkas-Kojelavičius — 2007.
  2. Albertas Vijūkas-Kojelavičius // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/wijuk-wojciech-kojalowicz-h-kosciesza-odm
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  • Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.