Перайсці да зместу

Альбін Курці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбін Курці
алб.: Albin Kurti
Прэм’ер-міністр Косава[d]
3 лютага 2020 — 3 чэрвеня 2020
Папярэднік Рамуш Харадзінай[d]
Пераемнік Авдула Хоці[d]
Прэм’ер-міністр Косава[d]
з 22 сакавіка 2021
Папярэднік Авдула Хоці[d]

Нараджэнне 24 сакавіка 1975(1975-03-24)[1] (49 гадоў)
Партыя
  • Самавызначэнне[d]
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбін Курці (алб.: Albin Kurti; 24 сакавіка 1975, Прышціна, СФРЮ) — косаўскі палітык. Лідар партыі «Самавызначэнне». Дзеючы прэм’ер-міністр Косава з 22 сакавіка 2021 года[2]. У мінулым — выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра (2020), раней — прэм’ер-міністр Косава з 3 лютага па 25 сакавіка 2020 года. Да і падчас Косаўскай вайны ў 1999 годзе — студэнцкі лідар і палітычны зняволены.

Вучыўся ва ўніверсітэце Прышціны, быў кіраўніком Незалежнага саюза студэнтаў універсітэта Прышціны і адным з арганізатараў хваляванняў албанскіх студэнтаў, якія выступалі за падзел Югаславіі. У 1997 годзе ён далучыўся да байцоў Арміі вызвалення Косава. З 1997 па 1999 год Курці арганізоўваў пратэсты студэнтаў у Прышціне і іншых буйных гарадах Косава. У 1999 годзе быў прысуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення; ў 2001 годзе пасля падзення Мілошавіча быў вызвалены новым югаслаўскім урадам.

За гэты час ён атрымаў статус аднаго з самых вядомых лідараў косаўскага руху за незалежнасць. Курці набыў шырокі палітычны вопыт і падтрымку за мяжой у Вашынгтоне, Нью-Ёрку, Бруселі, Капенгагене і ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу. Ён таксама сустракаўся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Заходняй Еўропы і ЗША.

3 лютага 2020 года парламент Косава зацвердзіў урад Курці. 25 сакавіка парламент выказаў вотум недаверу першаму кабінету Курці за адмову ўвесці надзвычайнае становішча ў сувязі з пандэміяй COVID-19[3][4].

Партыя Курці перамагла на парламенцкіх выбарах 2021 года і 22 сакавіка 2021 года парламент Косава зацвердзіў другі кабінет Курці[2].

Зноскі

  1. Albin Kurti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Парламент непризнанного Косова поддержал новое правительство во главе с Альбином Курти. ТАСС (22 сакавіка 2021).
  3. Парламент непризнанного Косова вынес вотум недоверия правительству Албина Курти. ТАСС (26 сакавіка 2020). Праверана 3 красавіка 2020.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 19 красавіка 2021.