Перайсці да зместу

Альянс дзяржаў Сахеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Альянс дзяржаў Сахеля (фр.: Alliance des États du Sahel) — міждзяржаўны ваенны альянс, створаны 17 верасня 2023 года для забеспячэння калектыўнай абароны дзяржаў Нігер, Буркіна-Фасо і Малі[1][2][3][4].

Стварэнне альянсу

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2023 года ў Нігеры адбыўся ваенны пераварот. У сярэдзіне жніўня Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) заявіла аб падрыхтоўцы міжнародных ваенных сіл для інтэрвенцыі з мэтай вяртання да ўлады былога рэжыму[5]. Нігерскіх мяцежнікаў падтрымалі вайскоўцы хунт Малі і Буркіна-Фасо. У выпадку ўварвання новыя ўлады дазволілі гэтым краінам увесці войскі на сваю тэрыторыю[6].

Рашэнне аб стварэнні альянсу было прынята ў верасні 2023 года на фоне перамоў дэлегацыі Міністэрства абароны Расіі з прадстаўнікамі Малі, Буркіна-Фасо і Нігера[6].

У сваёй афіцыйнай заяве прэзідэнт пераходнага перыяду Малі палкоўнік Асімі Гаіта паведаміў, што Альянс дзяржаў Сахеля прызначаны для «стварэння архітэктуры калектыўнай абароны і ўзаемадапамогі на карысць насельніцтва» ў прыгранічных раёнах Буркіна-Фасо, Малі і Нігера[7][8]. Як дадаў міністр абароны дзяржавы, кааліцыя будзе ўяўляць сабой «спалучэнне ваенных і эканамічных намаганняў трох краін»[4].

Пачатак стварэння канфедэрацыі

[правіць | правіць зыходнік]

6 ліпеня 2024 года на саміце трох дзяржаў было прынята рашэнне аб’яднацца ў канфедэрацыю. Першым старшынёй альянсу на найбліжэйшы год прызначаны часовы прэзідэнт Малі Асімі Гаіта.

Краіны-ўдзельніцы альянсу пацвердзілі рашучасць прадоўжыць барацьбу з тэрарызмам, гандлем наркотыкамі, зброяй і людзьмі. Таксама па выніках саміту краіны Сахеля вырашылі выпрацаваць адзіную камунікацыйную палітыку і ўзгадняць дыпламатычныя крокі, утварыць адзіны банк альянсу і стварыць адзіную прастору для перамяшчэння тавараў.

Цяпер членам альянсу трэба будзе падрыхтаваць дадатковыя пратаколы па кожным напрамку супрацоўніцтва. Дарожныя карты папярэдне абмяркоўваліся на міжміністэрскім і міжпарламенцкім узроўнях. Але зараз гэтыя прапановы даручана зафіксаваць фармальна ў бліжэйшы час. Калі канфедэратыўныя адносіны акажуцца эфектыўнымі, дзяржавы-члены пашыраць спіс сумесных задач. На думку кіраўнікоў дзяржаў, краінам патрэбна таксама супрацоўніцтва ў адукацыі, спорце, забеспячэнні занятасці.

Механізмаў рэалізацыі сумесных дзеянняў пакуль няма. Таму ўсё будзе працаваць на міжміністэрскім і міжурадавым узроўні, як гэта адбывалася раней[9].

  1. Mali, Niger and Burkina Faso Sign Sahel Security Pact (англ.). VOA (16 верасня 2023). Праверана 16 верасня 2023.
  2. Mali, Niger and Burkina Faso establish Sahel security alliance (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 16 верасня 2023.
  3. Мали, Буркина-Фасо и Нигер объединились в оборонный альянс (руск.). Коммерсантъ (16 верасня 2023). Праверана 16 верасня 2023.
  4. а б Juntas of Mali, Niger and Burkina Faso sign security pact – DW – 09/16/2023 (англ.). dw.com. Праверана 16 верасня 2023.
  5. Мали, Буркина-Фасо и Нигер создали "Альянс государств Сахеля" (руск.). Российская газета (16 верасня 2023). Праверана 16 верасня 2023.
  6. а б "Mali, Niger and Burkina Faso sign Sahel security pact". Reuters(англ.). 2023-09-16. Праверана 2023-09-16.
  7. étrangères, Ministère de l'Europe et des Affaires. The Sahel Alliance: taking daily action for the Sahel (англ.). France Diplomacy - Ministry for Europe and Foreign Affairs. Праверана 16 верасня 2023.
  8. "Three Borders" project (англ.). Alliance Sahel. Праверана 16 верасня 2023.
  9. Конфедерация Сахеля против террористов, наркоторговцев и санкций (руск.)