Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксееў
Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў
Імя пры нараджэнні Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў
Род дзейнасці
фатограф, выдавец, дызайнер, рэжысёр, журналіст
Дата нараджэння 14 лістапада 1978(1978-11-14)[1] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў (нар. 14 лістапада 1978, Казань, Расійская Федэрацыя) — беларускі фатограф, выдавец, дызайнер, журналіст, рэжысёр, кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 лістапада 1978 года ў г. Казань, у сям’і вайскоўца. З 1979 года сям’я пераехала ў Беларусь. У 2000 годзе скончыў факультэт менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У 2000 годзе ўзнагароджаны медалём Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі «За лепшую навуковую працу» сярод маладых вучоных па выніках адкрытага ўсерасійскага конкурсу. У 2004 годзе абараніў дысертацыю, прысуджана навуковая ступень кандыдата эканамічных навук. З 2001 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. З’яўляўся вядучым і рэжысёрам праграмы «Знята!»,[2] рэдактарам тэлевізійных праектаў «Наша спадчына», «Новая калекцыя», «Эпоха». З 2001 года акрэдытаваны ў якасці беларускага фатографа і журналіста на міжнародных кінафестывалях у Кане, Берліне і Венецыі. З 2003 года ў якасці сааўтара сумесна з Алегам Лукашэвічам рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі» (па міжнароднаму прадстаўленні гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі), які ўключае выданне прэзентацыйных альбомаў, правядзенне міжнародных фотавыставак, вытворчасць дакументальных фільмаў і тэлевізійных праграм для міжнароднай аўдыторыі. У студзені 2005 года стаў Лаўрэатам Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».[3] З 2007 года з’яўляецца беларускім выдаўцом[4]. Сумесна з Алегам Лукашэвічам арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64 Канскім кінафестывалі. У маі 2011 года стаў намеснікам кіраўніка Нацыянальнага павільёна. З 2012 года працуе ў беларускай дакументалістыцы ў якасці рэжысёра. У 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысёр.

Выстаўкі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»[правіць | правіць зыходнік]

2003 год
2004 год
2008 год
2014 год
  • На арт-агароджы парку Чалюскінцаў пад адкрытым небам у Мінску. Фотавыстаўка, якая складаецца з 60 фотаздымкаў (памер 3х2 метра) экспанавалася год, (Мінск, Беларусь).[13]
2015 год
  • На агароджы Усіхсвяцкага храма пад адкрытым небам, (Мінск, Беларусь).[14]
  • На арт-агароджы парку Чалюскінцаў пад адкрытым небам у Мінску. Былі прадстаўлены 60 фатаграфій прысвечаныя чатыром беларускім помнікам, занесеных у Сусветны спіс культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА: Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Геадэзічная дуга Струвэ.[15]
2016 год
  • Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь);[16]
  • Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Фотавыстаўка для дыпламатычных прадстаўнікоў дзяржаў свету (Мінск, Беларусь).[17]

Кнігі-альбомы мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 3000 экз.)
  • 2005 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 2-е і 3-е выданне (агульны тыраж 6000 асобнікаў.)
  • 2005 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 3000 экз.)
  • 2006 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 4-е выданне (наклад 3000 экз.)
  • 2007 — «Спадчына Беларусі. Скарбы» на бел. і англ. мовах (наклад 3000 экз.)
  • 2007 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 5-е і 6-е выданне (наклад 8000 экз.)
  • 2007 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 2-е выданне (наклад 3500 экз.)[18]
  • 2009 — «Скарбы Беларусі» на бел. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 3000 экз.)[19]
  • 2009 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 3-е выданне (наклад 3000 экз.)
  • 2010 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 4-е выданне (наклад 5000 экз.)
  • 2013 — «Скарбы Беларусі» на бел. і англ. мовах 2-е выданне (наклад 1000 экз.)
  • 2013 — «Скарбы Беларусі» на рус. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 1000 экз.)
  • 2014 — «Скарбы Беларусі» на рус. і англ. мовах 2-е выданне (наклад 1000 экз.)
  • 2015 — «Спадчына Беларусі» на бел., рус. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 1000 экз.)

Агульны наклад на снежань 2015 года складае 44,5 тыс. асобнікаў.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

аўтар сцэнарыя

2012

  • «Беларускі балет. Гісторыя»
  • «Гісторыя беларускай оперы»
рэжысёр

2013

  • «Архітэктар Лангбард. Незапатрабаваны архіў»[20]
  • «Тысячагадовае Заслаўе»[21]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 — Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»;[22]
  • 2005 — Дыплом ім. Францыска Скарыны на 45-м Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі»;
  • 2005 — Дыплом II ступені на V конкурсе журналістаў, арганізаваным Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь;
  • 2006 — Дыплом Пераможцы і ганаровы медаль на IX Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве за фільм «Эпоха Марка Шагала»;[23]
  • 2008 — Дыплом I ступені на V Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Маскве за кнігу-альбом «Спадчына Беларусі. Скарбы»;[24]
  • 2010 г. — Намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь за мастацкі праект «Спадчына Беларусі»;[25]
  • 2014 — Дыплом III ступені на XI Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Маскве за кнігу-альбом «Скарбы Беларусі»;[26]
  • 2015 — Дыплом Пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд» на 54-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Мінску за кнігу-альбом «Скарбы Беларусі»;[27]
  • 2016 — Дыплом Пераможцы ў намінацыі лепшы дызайнер кнігі з уручэннем памятнага знака-сімвала «Залаты Фаліянт» на 55-ым Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2016» у Мінску за дызайн кніг-альбомаў «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль», «Спадчына Беларусі».[28]

Зноскі

  1. Aljaksandr A Aljakseeŭ // VIAF ID
  2. Проект Александра Алексеева получился весьма многообещающим. «Беларусь сегодня»,08.04.2005
  3. Указ Президента Республики Беларусь № 8 от 7 января 2005
  4. Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
  5. Сено на асфальте. «Беларусь сегодня», 18.03.2003
  6. Об открытии в Армении фотовыставки «Наследие Беларуси». Министерство иностранных дел Республики Беларусь
  7. Выставка фоторабот Олега Лукашевича и Александра Алексеева «Наследие Беларуси—диалог культур» в Штаб-квартире ЮНЕСКО в Париже. Агентство «АFN», 07.05.2004
  8. Белорусская делегация с рабочим визитом посетит Италию. Агентство «АFN», 21.10.2004
  9. Бестселлер о родине. «Беларусь сегодня», 16.11.2004
  10. Наследие Беларуси в Лондоне. Агентство «Интерфакс», 05.03.2008 Архівавана 3 чэрвеня 2016.
  11. Открытие фотовыставки «Наследие Беларуси» состоялось в Гомельском дворцово-парковом ансамбле. Агентство «Белта», 04.04.2008
  12. В Национальном Полоцком историко-культурном музее-заповеднике с успехом прошла презентация альбома «Спадчына Беларусі. Скарбы». Белтелерадиокомпания, 08.05.2008
  13. Уникальный выставочный проект. Информационное агентство «Интерфакс», 08.05.2014 Архівавана 25 сакавіка 2016.
  14. Фотовыставку «Спадчына Беларусі» Александра Алексеева и Олега Лукашевича, можно лицезреть на ограждении Всехсвятской церкви. Агентство «Минск-новости» 06.04.2015 Архівавана 22 красавіка 2016.
  15. Выставка «Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА». Агентство «Минск-новости» 22.05.2015 Архівавана 22 красавіка 2016.
  16. Презентация книги-альбома «Наследие Беларуси» в Национальном историческом музее Республики Беларусь
  17. В МИД открылась фотовыставка проекта «Спадчына Беларусi». Агентство «Белта», 21.03.2016
  18. Алексеев, А.А, Лукашевич, О. В. Наследие Беларуси ISBN 978-985-454-338-2. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  19. Аляксееў, А., Лукашэвіч, А. Скарбы Беларусі ISBN 978-985-90180-2-2. Архівавана 3 мая 2016.
  20. В основе фильма режиссера А. Алексеева лежит масштабная научно-исследовательская работа Архівавана 24 красавіка 2016.
  21. Премьера документального фильма «Тысячелетний Заславль». «Минский курьер», 09.08.2013(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2016. Праверана 23 красавіка 2016.
  22. Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2004 года. «Беларусь сегодня», 07.01.2005
  23. фильмов документального проекта «Эпоха» признан лучшим на IX Евразийском телефоруме в Москве. Белтелерадиокомпания, 08.11.2006(недаступная спасылка)
  24. Диплом I степени — А. Алексеев, О. Лукашевич «Спадчына Беларусі. Скарбы» Архівавана 18 ліпеня 2014.
  25. Проект творческого дуэта выдвинут на соискание Государственной премии. «Беларусь сегодня», 25.03.2010
  26. XI международный конкурс «Искусство книги» государств-участников СНГ Архівавана 22 красавіка 2016.
  27. В номинации «Фотовзгляд» победителем назван фотоальбом Александра Алексеева, Олега Лукашевича «Сокровища Беларуси» Архівавана 29 лістапада 2020.
  28. Определены также лучшие дизайнеры книги — ими стали Олег Лукашевич и Александр Алексеев, 25.02.2016 Архівавана 15 мая 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]