Алег Вацлававіч Лукашэвіч
Алег Лукашэвіч | |
---|---|
Алег Вацлававіч Лукашэвіч | |
| |
Імя пры нараджэнні | Алег Вацлававіч Лукашэвіч |
Род дзейнасці | журналіст, кінарэжысёр |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР Беларусь |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алег Вацлававіч Лукашэвіч (27 сакавіка 1972, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі тэлевядучы, рэжысёр, журналіст, фатограф, выдавец, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Са снежня 1994 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. У 1995 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996 годзе паспяхова прайшоў навучанне па спецыяльнасці — аператар і рэжысёр тэлебачання ў Міжнародным адукацыйным цэнтры «CIRNEA» у Парыжы.
Алег Лукашэвіч стаў першым беларускім журналістам, акрэдытаваным на Міжнародным Канскім кінафестывалі ў маі 1996 года. Пастаянныя акрэдытацыі на прэстыжных міжнародных кінафестывалях у Канах, Берліне і Венецыі дазволілі Лукашэвічу непасрэдна мець зносіны з зоркамі першай велічыні. Ён праінтэрв’юіраваў шматлікіх класікаў сусветнага кіно, сярод іх: Пітэр Грынуэй, Вім Вендэрс, Пол Верховен, Кшыштаф Занусі, Такэсі Кітана, Катрын Брэя, Мікіта Міхалкоў, Педра Альмадовар, Кен Лоўч, Анджэй Вайда, Аляксандр Сакураў і інш.
П’ер Кардэн, Карл Лагерфельд, Патрысія Каас, Джулія Орманд, Шэран Стоўн, Эмануэль Беар, Азія Арджэнта — гэта няпоўны спіс знакамітасцей, з якімі сустракаўся Алег Лукашэвіч.
Па яго ініцыятыве і запрашэнні ў лютым 2001 і верасні 2002 года Мінск з прэм’ернымі паказамі наведаў сусветна вядомы кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.
У лістападзе 2005 года ўзначальваў Журы кінапрэсы на XII Міжнародным Мінскім кінафестывалі «Лістапад».[2]
З чэрвеня 2001 года Лукашэвіч узначальвае творчае аб’яднанне Першага тэлеканала. Ён стварыў шэраг тэлепраектаў («Новая калекцыя», «Наша спадчына», «Знята!», «Эпоха»). З 2003 года сумесна з Аляксандрам Аляксеевым рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі», які ўключае правядзенне фотавыстаў, выданне альбомаў, вытворчасць тэлевізійных фільмаў і праграм.[3]
З лістапада 2010 года Алег Лукашэвіч з’яўляецца членам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[4] Сумесна з Аляксандрам Аляксеевым арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64-м Канскім кінафестывалі. У маі 2011 стаў кіраўніком Нацыянальнага павільёна.[5] У 2012 прыступіў да працы над дакументальна-асветніцкім праектам «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі». У маі 2014 года адбылася прэм’ера цыкла з 9 фільмаў. Музыку да праекта прадаставіла Мадонна, з ёй было падпісана пагадненне. У 2016—2017 гг. стварыў 10 фільмаў з цыкла «Сучаснае мастацтва Беларусі», у студзені-лютым 2018 г. адбылася прэм’ера праекта на тэлеканале «Беларусь-3».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 — «Эпоха Марка Шагала»[6], «Прападобная Еўфрасіння Полацкая», «Луіс Маер. Леў Галівуду»[7], «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі»;
- 2007 — «Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя»[8];
- 2008 — «Адам Міцкевіч», «Ігнат Дамейка»[9];
- 2009 — «Мікалай Судзілоўскі-Русель»[10] «Кшыштаф Занусі. Майстру — 70!»[11];
- 2010 — «Барыс Забораў. Доўгая дарога дамоў», «Знакаміты-невядомы. Іван Хруцкі», «Радзівілы. Партрэтная галерэя»[12];
- 2011 — «Радзівілы. Нясвіжскія ўладанні. Касцёл Божага цела», «Парыжская школа. Мастакі з Беларусі», «Эпоха Максіма Багдановіча»[13];
- 2012 — «Эпоха Напалеона Орды», «Беларускі балет. Гісторыя», «Гісторыя беларускай оперы».
Тэлевізійныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- 1996—2004 «Новая калекцыя»
- 2001—2004 «Наша спадчына»
- 2004—2006 «Знята!»
- 2006—2012 «Эпоха»
- 2010 — «Зоркі 60 Берлінскага кінафестывалю», «Вынікі 63 Канскага кінафестывалю», «Зоркі 63 Канскага кінафестывалю»[14], «Зоркі 67 Венецыянскага кінафестывалю»
- 2011 — «Вынікі 61 Берлінскага кінафестывалю», «Зоркі 61 Берлінскага кінафестывалю», «Вынікі 64 Канскага кінафестывалю», «Зоркі 68 Венецыянскага кінафестывалю», «Аляксандр Сакураў. Заваяванне Венецыі»
Выстаўкі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»
[правіць | правіць зыходнік]2003 год — адкрыццё праекта ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску серыяй выставак:
- «Храмы Беларусі», «Сядзібы і ратушы Беларусі», «Палацы і замкі Беларусі»;
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Саюз мастакоў Арменіі (Ерэван)
- Віцебскі абласны краязнаўчы музей
- Дом-музей Ільі Рэпіна ў Здраўнёве
2004 год:
- Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы, Выстаўка ў гонар 50-годдзя ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА
- У палацы Тызенгаўзаў у Паставах адкрыта ўвесь час дзеючая фотаэкспазіцыя «Спадчына Беларусі», дарунак аўтараў гораду
- Нацыянальны музей музычных інструментаў у Рыме (Італія), выстаўка ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Італіі
- Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
2008 год:
- Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Дом Пушкіна, Лондан (Вялікабрытанія), у рамках акцыі «Адкрый Беларусь»[15]
- Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
- Нацыянальны Полацкі музей-запаведнік
- Удзел у міжнародным праекце выстаўцы: «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Вілянаўскі палацава-музейны комплекс у Варшаве.[16]
2010 год:
- Мастацкі праект «Спадчына Беларусі» намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь 2010 года.[17]
Кнігі-альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 — «Спадчына Беларусі» 1-е выданне (тыраж 3000 экз.)
- 2005 — «Спадчына Беларусі» 2-е і 3-е выданне (агульны тыраж 6000 экз.)
- 2005 — «Спадчына Беларусі»[18] 1-е выданне (тыраж 3000 экз.)
- 2006 — «Спадчына Беларусі» 4-е выданне (тыраж 3000 экз.)
- 2007 — «Спадчына Беларусі. Скарбы»[19] (тыраж 3000 экз.)
- 2007 — «Спадчына Беларусі» 5-е і 6-е выданне (тыраж 8000 экз.)
- 2007 — «Спадчына Беларусі» 2-е выданне (тыраж 3500 экз.)
- 2009 — «Скарбы Беларусі»[20] 1-е выданне (тыраж 3000 экз.)
- 2009 — «Спадчына Беларусі» 3-е выданне (тыраж 3000 экз.)
- 2010 — «Спадчына Беларусі» 4-е выданне (тыраж 5000 экз.)
- 2013 — «Скарбы Беларусі» 2-е выданне (1000 экз.)
Агульны тыраж на чэрвень 2013 года складае 41,5 тыс. асобнікаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2005 — лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»;
- 2005 — дыплом імя Францыска Скарыны 45 Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»;
- 2002, 2003, 2008 — Ганаровы дыплом і ўзнагарода імя Ежы Гедройца за добрасумленнасць і ўніверсальную веліч публіцыстыкі ў вобласці культуры;
- 2002, 2003 — першая прэмія за серыю гістарычных праграм «Наша спадчына» (Пасольства Польшчы);
- 2006 — дыплом пераможца і ганаровы медаль на IX Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве за фільм «Эпоха Марка Шагала»;
- 2009 — дыплом з адзнакай на IX конкурсе імя Ежы Гедройца за фільм «Эпоха Адама Міцкевіча»[21];
- 2010 — намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь за мастацкі праект «Спадчына Беларусі»[22];
- 2011 — дыплом пераможца VII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» за фільм «Эпоха. Знакаміты-невядомы. Іван Хруцкі»[23];
- 2012 — дыплом пераможца VIII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» за фільм «Эпоха Максіма Багдановіча».
Зноскі
- ↑ а б в Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 94 (27704). — С. 3. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 30 чэрвеня 2024.
- ↑ «Золата» «Лістапада» атрымаў фільм Станіслава Гаварухіна — БДГ Дзелавая газета(недаступная спасылка)
- ↑ Шукальнікі скарбаў / Народная газета(недаступная спасылка)
- ↑ Навіны «Белтэлерадыёкампанія»(недаступная спасылка)
- ↑ Нацыянальны павільён Беларусі адкрыўся на Канскім кінафестывалі
- ↑ Першы — на першым месцы | Версія для друку | 21.by Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Сёння на Першым тэлеканале пачынаецца паказ фільма пра Луіса Маера :: НАВІНЫ TIGA.BY / Грамадства Архівавана 1 лістапада 2013.
- ↑ БТ паказвае фільм «Тадэвуш Касьцюшка. Вяртаньне героя» — Наша Ніва: першая беларуская газета
- ↑ Фільм пра Дамейка здымалі ў сямі краінах // KP.RU — Беларусь
- ↑ Хранікальна-дакументальны цыкл «Эпоха. Мікалай Судзілоўскі-Русель» з аўторка па чацвер у 22:45 на Першым! | Белтэлерадыёкампанія на interfax.by Архівавана 2 лістапада 2013.
- ↑ Адзін дзень Кшыштафа Занусі. Беларуская тэлеверсія — Навіны Барысава Архівавана 2 лістапада 2013.
- ↑ Дакументальны цыкл «Эпоха», Алег Лукашэвіч, Радзівілы, Нясвіж | Белтэлерадыёкампанія на interfax.by Архівавана 14 ліпеня 2014.
- ↑ >, «Аляксандр Сакураў. Заваяванне Венецыі»(недаступная спасылка)
- ↑ 7 дзён — газета для ўсёй сям’і Архівавана 21 студзеня 2011.
- ↑ Праект «Спадчына Беларусі» ў Лондане
- ↑ Праект «Спадчына Беларусі» ў Варшаве
- ↑ Мастацкі праект Першага канала «Спадчына Беларусі» высунуты на сушуканне Дзяржаўнай прэміі 2010 года(недаступная спасылка)
- ↑ Спадчына Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Звязда
- ↑ Скарбы Беларусi Архівавана 3 мая 2016.
- ↑ TUT.BY | НАВІНЫ — Фільм «Эпоха Адама Міцкевіча» ганараваны Дыплома з адрозненнем на IX конкурсе імя Гедройца — Культура — 2.04.2009, 17:46 Архівавана 25 жніўня 2009.
- ↑ Аляксееў Аляксандр Аляксеевіч, Лукашэвіч Алег Вацлававіч. Мастацкі праект «Спадчына Беларусі».(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ Пераможцы 2011 года Архівавана 13 красавіка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Собственные телевершины Олега Лукашевича / Народная газета Архівавана 1 жніўня 2012.
- «Эпоха» на Первом национальном телеканале
- «Спадчына Беларусі» — фотоальбом-сувенир, который не стыдно подарить иностранцу Архівавана 27 лістапада 2020.
- Олег Лукашевич: «Люблю людей талантливых и имеющих в жизни цель»(недаступная спасылка)
- Асобы
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Тэлевядучыя паводле алфавіта
- Тэлевядучыя Беларусі
- Тэлевядучыя XX стагоддзя
- Тэлевядучыя XXI стагоддзя
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Рэжысёры Беларусі
- Рэжысёры XX стагоддзя
- Рэжысёры XXI стагоддзя
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Журналісты XX стагоддзя
- Журналісты XXI стагоддзя
- Выдаўцы паводле алфавіта
- Выдаўцы Беларусі
- Выдаўцы XX стагоддзя
- Выдаўцы XXI стагоддзя