Аляксандр Яўгенавіч Катовіч
Аляксандр Яўгенавіч Катовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 жніўня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандр Яўгенавіч Катовіч (нар. 4 жніўня 1955, г. Брэст) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1977 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1979—1980 гадах працаваў архітэктарам у інстытуце «Брэстпраект», у 1980—1995 — кіраўнік групы архітэктараў, з 1995 года галоўны архітэктар праектаў.
Член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш значныя працы: Палац водных відаў спорту з абласным дыспансерам спартыўнай медыцыны, мадэрнізацыя абласной радзільні, хірургічны корпус абласнога анкалагічнага дыспансера, комплекс жылых дамоў у ВМР-5 — усе ў Брэсце, лячэбныя карпусы цэнтральных раённых бальніц у Брэсце, Іванаве, Століне; палац водных відаў спорту з гасцініцай на 140 месцаў у Баранавічах (праект), хірургічны корпус на 260 коек Брэсцкай абласной бальніцы (праект) і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (1995, 2007), граматай Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў (1999), Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ (2005).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Котович Александр Евгеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Брэстпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі