Аляксандра Аляксандраўна Крыўчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Аляксандраўна Крыўчык
Дата нараджэння 24 лютага 1928(1928-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 2007(2007-09-18) (79 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, фізіёлаг
Навуковая сфера паталагічная фізіялогія і паталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1974)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандра Аляксандраўна Крыўчык (24 лютага 1928, Мінск — 18 верасня 2007)[1] — беларуская вучоная-патафізіёлаг. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1991). Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1978)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут у 1954 годзе. Асістэнт (1957—1966), дацэнт (1966—1974), загадчык кафедры (1975—1996) паталагічнай фізіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Эксперыментальныя даследаванні прысвечаны праблеме дваістай прыроды хваробы, прапанавала мадэлі розных формаў паталогіі[2]. Займалася даследаваннямі па канцэрагенезе, патагенезе партальнай гіпертэнзіі, дыфузных пашкоджаннях печані і метадах іх карэкцыі.

Аўтар больш за 190 навуковых прац. Сярод апублікаванага:

  • Портальная гипертензия — Мн. 1979.;
  • Профизиологические аспекты опухолевого роста — Мн., 1987.

Зноскі

  1. Кривчик Александра Александровна(недаступная спасылка) (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
  2. а б в 24 февраля 85 лет со дня рождения Александры Александровны Кривчик Архівавана 28 жніўня 2021. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крыўчык Аляксандра Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 258—259.
  • Александра Александровна Кривчик: (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 1998. — № 2. — С. 55-56.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]