Аляксандра Грэчаская
Аляксандра Грэчаская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Αλεξάνδρα της Ελλάδας | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Румынская | ||||||
Пераемнік | Марыя да Глорыя Бразільская (кронпрынцэса) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 сакавіка 1921[1][2] |
||||||
Смерць |
30 студзеня 1993[1][2] (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Глюксбургі > Карагеоргіевічы | ||||||
Імя пры нараджэнні | Аляксандра Грэчаская | ||||||
Бацька | Аляксандр I, кароль Грэцыі | ||||||
Маці | Аспазія Манас | ||||||
Муж | Пётр II, кароль Югаславіі | ||||||
Дзеці | Аляксандр | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандра Грэчаская (грэч. Αλεξάνδρα της Ελλάδας; 25 сакавіка 1921, Афіны, Грэчаскае каралеўства — 30 студзеня 1993, Усходні Сусекс, Вялікабрытанія) — прынцэса грэчаская і дацкая, дачка караля элінаў Аляксандра I з роду Глюксбургаў, у замужжы — апошняя каралева Югаславіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прынцэса Грэцыі і Даніі
[правіць | правіць зыходнік]Прынцэса Аляксандра нарадзілася 25 сакавіка 1921 года ў Афінах, праз пяць месяцаў пасля смерці свайго бацькі. Яна была дачкой Аляксандра I, караля Грэцыі і яго марганатычны ўдавы Аспазіі Манас.
На прастоле быў адноўлены дзед Аляксандры, кароль Канстанцін I Грэчаскі, пры якім урад, прытрымліваючыся закона аб пераходзе ў спадчыну прастола, прызнала шлюб яго памерлага сына незаконным, а яго ўнучку байстручкай.
Па просьбе бабулі Аляксандры, каралевы Сафіі Грэчаскай у ліпені 1922 года быў прыняты новы закон аб пераходзе ў спадчыну прастола, які дазволіў прызнаваць сапраўднасць шлюбаў членаў каралеўскай сям’і без згоды кіруючага суверэна, нават заднім чыслом, хоць і без права пераходу прастола па спадчыне.
Кароль Канстанцін I указам ад 10 верасня 1922 года афіцыйна прызнаў шлюб паміж яго памерлым сынам Аляксандрам і яго ўдавой Аспазіяй Манас. Такім чынам, Аляксандра была прызнана членам кіруючага дому[4][5].
Ёй і яе маці былі нададзены тытулы прынцэс Грэчаскіх і Дацкіх, са зваротам «Ваша Каралеўская Высокасць»[6]. Такі тытул насілі ўсе некіруючыя члены грэчаскай каралеўскай сям’і, які таксама былі членамі малодшай галіны дацкай каралеўскай сям’і.
Каралева Югаславіі
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 годзе Аляксандра Грэчаская пераехала ў Лондан, дзе ажанілася з каралём Пятром II Югаслаўскім і нарадзіла спадчыннага прынца Аляксандра Карагеоргіевіча. Паводле закона аб пераходзе ў спадчыну прастола югаслаўскага каралеўства, будучы кароль павінен быў быць народжаны выключна на югаслаўскай тэрыторыі. Таму, 17 ліпеня 1945 года нумар 212 атэлю Клэрыдж на Брук-Стрыт у Лондане на дзень быў саступлены брытанскім урадам Югаславіі.
Аляксандра Грэчаская, каралева Югаславіі памерла 30 студзеня 1993 года ва Усходнім Сусексе, у Англіі і была пахавана ў былой рэзідэнцыі каралёў элінаў у Татой у Грэцыі.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Alexandra zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, Princess of Greece and Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Alexandra // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #104557877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Diesbach, Ghislain de| others. Secrets of the Gotha. Chapman & Hall. London, 1967. Р. 225
- ↑ Joseph Valynseele. Les Pretendants aux trones d’Europeю Paris, 1967. Р. 442
- ↑ Montgomery-Massingberd, Hugh. Burke’s Guide to the Royal Family. Burke’s Peerage. London, 1973. ISBN 978-0-220-66222-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандра Грэчаская
- Obituary: Queen Alexandra of Yugoslavia у The Independent
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Афінах
- Памерлі 30 студзеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ва Усходнім Сусексе
- Пахаваныя ў Татоі
- Пахаваныя ў Сербіі
- Кавалеры ордэна Зоркі Карагеоргія
- Кавалеры ордэна Белага арла (Сербія)
- Кавалеры грэчаскага ордэна Святых Вольгі і Сафіі
- Асобы
- Глюксбургі
- Каралевы Югаславіі
- Прынцэсы Грэцыі
- Дацкія прынцэсы