Пётр II Карагеоргіевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр II
Петар II Карађорђевић
Petar II Karađorđević.jpg
Coat of arms of the Kingdom of Yugoslavia.svg
Сцяг2-і Кароль Югаславіі Сцяг
27 сакавіка 1934 — 29 лістапада 1945
Папярэднік Аляксандр I
Пераемнік Манархія скасавана; Іван Рыбар як прэзідэнт ФНРЮ

Нараджэнне 6 верасня 1923(1923-09-06)[1][2][…]
Смерць 3 лістапада 1970(1970-11-03)[1][2][4] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Дынастыя Карагеоргіевічаў
Бацька Аляксандр I Карагеоргіевіч
Маці Марыя, прынцэса Румыніі[d]
Жонка Аляксандра Грэчаская[5]
Дзеці Alexander, Crown Prince of Yugoslavia[d]
Нацыянальнасць Серб
Веравызнанне Праваслаўе, сербская царква
Адукацыя
Дзейнасць кароль
Манаграма Манаграма
Род войскаў Royal Air Force[d]
Узнагароды
Commons-logo.svg Пётр II Карагеоргіевіч на Вікісховішчы

Пётр ІІ Карагеоргіевіч (6 кастрычніка 1923, Бялград — 3 лістапада 1970, Дэнвер, ЗША) — апошні кароль Югаславіі (27 сакавіка 1934 — 10 красавіка 1945 (фактычна) або да 29 лістапада (фармальна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пётр быў старэйшым з траіх сыноў караля Аляксандра І Карагеоргіевіча і каралевы Марыі, народжанай прынцэсы румынскай. Пасля забойства бацькі ў Марселі 9 кастрычніка 1934 г. непаўналетні Пётр стаў на чале дзяржавы. Рэгентам пры ім быў прызначаны князь Павел Карагеоргіевіч. Яго пранямецкая палітыка выклікала незадаволенасць у народзе, а калі Югаславіч далучылася да Берлінскага пакта 1940, князь быў зрынуты групай патрыятычна наладжаных афіцэраў пры падтрымцы народа. Сямнаццацігадовы Пётр быў абвешчаны каралём Югаславіі і ўзышоў на пасад пад імем Пятра ІІ. Была складзена дамова пра сяброўства з СССР. Раз’юшаны Гітлер загадаў на наступны ж дзень пачаць наступленне. 6 красавіка 1941 г. нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію. Кароль і ўрад змушаны былі бегчы ў Афіны, а адтуль у Каір. 20 сакавіка 1944 г., у Лондане, Пётр жаніўся на грэцкай прынцэсе Аляксандры, дачцы караля Грэцыі Аляксандра І. У іх нарадзіўся адзін сын Аляксандр. Дом у Лондане, дзе нараджала Аляксандра, быў на адзін дзень абвешчаны югаслаўскай тэрыторыяй, каб Аляксандр мог прэтэндаваць на югаслаўскі пасад. 20 лістапада 1945 г. Югаславія была абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія. Скупшчына Югаславіі пазбавіла дынастыю Карагеоргіевічаў улады. Кароль быў абвешчаны зрынутым і выгнаны (яшчэ з лістапада 1943 г. Пятру ІІ было забаронена вяртацца ў краіну). Пётр і яго жонка канчаткова пераехалі ў Лондан. Там кароль скончыў вучобу. Апошнія гады жыцця правёў у Амерыцы. Пётр ІІ памёр у дэнверскай лякарні 3 лістапада 1970 г. З’яўляецца адзіным еўрапейскім манархам, пахаваным у Новым Свеце.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Peter II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. Petar II Karageorgievich, King of Yugoslavia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Peter II. // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Peter II. Karađorđević (Peter) // Brockhaus Enzyklopädie
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Аляксандр I Карагеоргіевіч
Кароль Югаславіі
Coat of arms of the Kingdom of Yugoslavia.svg

19341945
Пераемнік:

Шаблон:Карагеоргіевічы Шаблон:Кіраўнікі Югаславіі