Перайсці да зместу

Аляксей Віктаравіч Мартынюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Віктаравіч Мартынюк
Дата нараджэння 8 мая 1972(1972-05-08) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2021)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Аляксей Віктаравіч Мартынюк (нар. 8 мая 1972, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі палітычных узаемаадносін і культурных кантактаў Усходняй Еўропы з Аўстрыяй у XIII—XVI стагоддзях, па візуальных крыніцах XIII—XVI стагоддзяў. Доктар гістарычных навук (2021), дацэнт (2005)[1].

Нарадзіўся 8 мая 1972 года ў Мінску[1].

Скончыў у 1997 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2002 годзе — дактарантуру Рурскага ўніверсітэта (г. Бохум, Германія). У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Усходнія, заходнееўрапейскія і рускія выяўленчыя крыніцы па гісторыі Мангольскай імперыі і дзяржаў — яе спадкаемцаў у XIII—XVI ст.» (Рурскі ўніверсітэт, г. Бохум, Германія), у 2003 годзе прайшоў настрыфікацыю ў Беларусі[1].

У 2003—2015 гадах выкладчык-сумяшчальнік на кафедры гісторыі Расіі гістфака БДУ. Пасля працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ[1].

У 2021 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Аўстрыя і Усходняя Еўропа: станаўленне і развіццё палітычных узаемаадносін і культурных кантактаў (XIII—XV стст.)»[1].

З 2008 года рэдактар і выдавец навуковага зборніка «Studia Historica Europae Orientalis» («Даследаванні па гісторыі Усходняй Еўропы»)[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: гісторыя Усходняй Еўропы ў Сярэднявеччы і раннім Новым часе, візуальныя крыніцы, метадалогія гістарычнага даследавання, тэндэнцыі развіцця вышэйшай гуманітарнай адукацыі[1].

  • До Герберштейна: Австрия и Восточная Европа в системе персональных связей и культурных контактов (XIII — начало XVI века). Москва, 2019 (прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, 2020).
  • Средневековая Русь. Хрестоматия: в 2 ч. Минск, 2012.
  • Die Mongolen im Bild: orientalische, westeuropäische und russische
  • Bildquellen zur Geschichte des Mongolischen Weltreiches und seiner
  • Nachfolgestaaten im 13.-16. Jahrhundert. Hamburg, 2002.
Удзел у калектыўных працах
  • «Книга хроник» Хартмана Шеделя (1493) — энциклопедия Позднего средневековья: с электронным приложением. Минск, 2021.
  • ALBA RUSCIA: белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (X—XVI вв.): [сборник статей]. Москва, 2015.
  • Современная российская историография: в 2 ч. Минск, 2009.
  • Средневековая Русь в текстах и документах: учебное пособие. Минск, 2005.
  • История восточных славян. Монгольское нашествие на Русь: Учебное пособие. Минск, 2003.

Лаўрэат прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2020), конкурса 2021 года Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на найлепшую доктарскую дысертацыю.