Аляксей Віктаравіч Мартынец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Мартынец
Поўнае імя Аляксей Віктаравіч Мартынец
Нарадзіўся 13 сакавіка 1985(1985-03-13) (39 гадоў) ці 13 мая 1985(1985-05-13)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2009 Беларусь Мінск 121 (19)
2008   Беларусь Мінск-2 11 (3)
2009 Беларусь Смаргонь 13 (2)
2010 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 23 (0)
2011 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (1)
2012—2017 Беларусь Гарадзея 124 (6)
2017 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Аляксей Мартынец (нар. 13 сакавіка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай «Змены» (пазней пераўтворана ў «Мінск»), з 2003 года пачаў выступаць за клуб у Другой лізе і прайшоў з ім шлях да найвышэйшага дывізіёна. У Вышэйшай лізе за «Мінск», аднак, гуляў нядоўга, шмат часу прапусціў з-за траўм, і завяршаў кар’еру ў сталічным клубе ў дублі і фарм-клубе «Мінск-2».

З лета 2009 года гуляў за «Смаргонь» і жодзінскае «Тарпеда». У 2011 годзе выступаў у Першай лізе за мікашэвіцкі «Граніт», а пасля стаў іграком «Гарадзеі», дзе трывала замацаваўся ў аснове.

Па выніках сезона 2015 дапамог гарадзейцам выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[2]. У сезоне 2016 не меў сталага месца ў складзе, звычайна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У першай палове 2017 года амаль не з’яўляўся на полі. У ліпені 2017 года адправіўся на прагляд у літоўскі «Атлантас»[3], аднак не падышоў і вярнуўся ў «Гарадзею». Неўзабаве пасля вяртання пакінуў гарадзейскі клуб і перайшоў у «Граніт»[4], за які гуляў да канца сезона 2017.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 Д3 Змена Беларусь 22 1
2004 Д3 Змена Беларусь 24 5
2005 Д2 Змена Беларусь 30 5
2006 Д2 Мінск Беларусь 26 6
2007 Д1 Мінск Беларусь 19 2
2008 Д3 Мінск-2 Беларусь 11 3
2009 (1) дубль Мінск Беларусь 11 0
2009 (2) Д1 Смаргонь Беларусь 13 2
2010 Д1 Тарпеда Беларусь 23 0
2011 Д2 Граніт Беларусь 28 1
2012 Д2 Гарадзея Беларусь 20 0
2013 Д2 Гарадзея Беларусь 29 0
2014 Д2 Гарадзея Беларусь 29 2
2015 Д2 Гарадзея Беларусь 30 3
2016 Д1 Гарадзея Беларусь 14 1
2017 (1) Д1 Гарадзея Беларусь 2 0
2017 (2) Д2 Граніт Беларусь 14 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]