Аляксей Уладзіміравіч Белы
Аляксей Уладзіміравіч Белы | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксей Уладзіміравіч Белы (нар. 15 мая 1950, г. Растоў-на-Доне, Расія) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1], член-карэспандэнт з 2004), доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1973). З 1973 года стажор-даследчык, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі, у 1992—2002 гадах начальнік навукова-вытворчага аддзела, у 2002—2004 гадах начальнік упраўлення навукова-інавацыйнай дзейнасці НАН Беларусі.
У 2004—2006 гадах намеснік дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі, у 2006—2009 гадах намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, адначасова з 2004 года загадчык аддзела Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Ленінскага камсамола (1982),
- Дзяржаўная прэмія БССР (1988),
- Узнагароджаны медалём Таварыства металургаў і металафізікаў Францыі (1997),
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000)[3],
- Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2002).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні ў галіне матэрыялазнаўства, фізікі паверхняў, трыбатэхнікі. Унесены значны ўклад у даследаванне фізікі ўзаемадзеяння зараджаных часціц з павярхоўнымі пластамі цвёрдых цел. Распрацаваў новы перспектыўны навуковы напрамак — нізкаэнергетычную іённую імплантацыю пры высокіх шчыльнасцях іённага току. Устанавіў шэраг заканамернасцей структурных ператварэнняў і радыяцыйна-стымуляванай дыфузіі, асноўныя механізмы павышэння фізіка-механічных уласцівасцей матэрыялаў пры апрамяненні іённымі пучкамі высокай шчыльнасці; узаемасувязь параметраў імплантацыі, мікраструктуры і эксплуатацыйных характарыстык паверхняў. Навуковыя распрацоўкі з’явіліся асновай для стварэння новых тэхналогій інжынерыі паверхняў і неабходнага абсталявання, высокатрывалых, зноса- і каразійна-стойкіх матэрыялаў.
Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 23 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М.: Машиностроение, 1992 (совм. с Г. Д. Карпенко, Н. К. Мышкиным).
- Ионно-лучевая обработка металлов, сплавов и керамических материалов. Мн., 1998 (совм. с В. А. Кукареко, О. В. Лободаевой, И. И. Тараном, С. К. Шихом).
- Инженерия поверхностей конструкционных материалов концентрированными потоками ионов азота. Мн., 2007 (совм. с В. А. Кукареко, А.Патеюком).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белый Алексей Владимирович // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 32—33. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Уладзіміравіч Белы ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Прафесары
- Выпускнікі МДУ
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі