Аліна
германскае | |
Род | жан. |
---|---|
Вытворныя формы | Алінка, Ліна, Аля, Ала. |
Іншамоўныя аналогі |
англ.: Aline балг.: Алина венг.: Alina італ.: Alina ням.: Alina, Aline польск.: Alina рум.: Alina руск.: Алина укр.: Аліна фінск.: Alina фр.: Aline чэшск.: Alina |
Звязаныя артыкулы | усе артыкулы з «Аліна» |
* Вызначэнне Аліна у Вікіслоўніку. |
Аліна — жаночае імя, якое распаўсюджана ў славянскіх краінах, дзе асацыюецца са словам «алы». З лацінскай перакладаецца як «іншая», «чужая».
Імя таксама распаўсюджана ў Скандынавіі, дзе лічыцца формай імя Adelina — высакародная, (жаночая форма ад стар.-сканд.: aðal ці стар.-англ.: æðel — высакародны).
Памяншальна-ласкальная форма: Аліначка, Алінка, Алюша, Алечка, Алінчык, Аліша, Алінуся, Алінушка, Алінуля, Алішанька, Алінусічка, Алюня, Алінёнак, Ася, Алішка, Аленька.
Таксама Аліну часта называюць Аля.
Існуюць розныя меркаванні з нагоды таго, ці з’яўляецца Аля памяншальным ад Аліны, або гэта два розных самастойных імя.
У хрысціянскім хрышчэнні Аліне надаюць імя Ангеліна, радзей — Ала. Таксама надаюць імя Алена.
Імяніны: 23 сакавіка; 26 красавіка; 29 мая; 14 чэрвеня, 16 чэрвеня; 2 ліпеня; 4 жніўня; 29 верасня.
Поўнае імя ад Аліна — Адэлаіда, Адэліна і Альбіна.