Амалія Вільгельміна фон Кёнігсмарк
Амалія Вільгельміна фон Кёнігсмарк | |
---|---|
шведск.: Amalia Wilhelmina Königsmarck | |
Імя пры нараджэнні | Amalia Wilhelmina von Königsmarck |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1663[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1740[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Курт Крыстоф фон Кёнігсмарк[d][1] |
Маці | Марыя Крысціна Врангель[d][1] |
Муж | Карл Густаў фон Лёвенхаупт[d][3][1] |
Дзеці | Карл Эммль Левенгаупт[d] |
Род дзейнасці | паэтка, артыстка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Графіня Амалія Вільгельміна фон Кёнігсмарк (ням.: Amalia Wilhelmina von Königsmarck, 20 жніўня 1663 — 30 снежня 1740) — шведская дваранка, мастачка, тэатральная актрыса, паэтка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 1663 годзе ў Штадэ, у сям’і графа Курта Крыстофа Кёнігсмарка (1634—1673) і графіні Марыі Крысціны фон Врангель. У Амаліі таксама быў брат Філіп Крыстоф фон Кёнігсмарк і сястра Марыя Аўрора фон Кёнігсмарк, фаварытка польска-літоўскага манарха Аўгуста II Моцнага.
У 1689 годзе выйшла замуж за генерал-лейтэнанта Карла Густава Левенгаупта (1662—1703). У шлюбе нарадзіўся Карл Эміль Левенгаупт (1691—1743), генерал і палітычны дзеяч.
Вучылася жывапісу ў прыдворнага мастака Давіда Клеккер-Эренстраля. Яе пэндзлю належаць аўтапартрэт 1688 года, партрэт яе сястры Аўроры, партрэты дваранак Катарыны Эбба Хорн і Сафіі Даратэі Ганаверскай.
Выступала на сцэне прыдворнага тэатра, які стварыла каралева-кансорт Швецыі Ульрыка Элеанора Дацкая. Зімой 1683-84 група артыстак упершыню паставіла п’есу Іфігенія па сцэнарыю Жана Расіна. Роль Іфігеніі іграла Іанна Элеанора де ла Гардзі, Амалія іграла Ахілеса, яе сястра Аўрора іграла Клітэмнестру[4]. Гэта была першая п’еса ў Швецыі, дзе ўсе ролі выконвалі жанчыны. З гэтага пачалася мода на французскі класіцызм у Швецыі.
Таксама пісала вершы, апублікаваныя ў XIX стагоддзі[5].
У 1695 годзе пераконвала свайго мужа Карла Густава Левенгаупта, які служыў у той час Саксоніі, заключыць саюз з каралём Аўгустам II Моцным супраць Карла XII. Шведскі кароль Карл XII падчас Вялікай Паўночнай вайны павярнуў войска супраць Польшчы, разбіў Аўгуста II і яго саксонскую армію пры Клішаве ў 1702 годзе[6]. Пасля гэтага Карл Левенгаупт быў прысуджаны да канфіскацыі маёмасці і смяротнага пакарання ў 1703 годзе.
Шмат гадоў жыла ў Германіі, вярнулася ў Швецыю ў 1722 годзе. Памерла ў горадзе Оведсклостер 30 студзеня 1740.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Amalia Wilhelmina von Königsmarck 1663-08-20 — 1740-01-30 Konstnär, poet Праверана 7 лістапада 2020.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Königsmarck, släkter Праверана 7 лістапада 2020.
- ↑ Lars Löfgren: Svensk teater (Swedish theatre) Natur & Kultur, Stockholm 2003, sid. 46. ISBN 91-27-09672-6.
- ↑ Königsmarck, släkter, urn:sbl:11939, Svenskt biografiskt lexikon, hämtad 2015-01-21.
- ↑ Minnespenningar öfver enskilda svenska män och qvinnor