Амфібаліт
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/Amphibolit.jpg/220px-Amphibolit.jpg)
Амфібаліт — метамарфічная горная парода, галоўнай складовай часткай якой з'яўляюцца рагавая падманка і плагіяклаз.
Уласцівасці і паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Амфібаліт часцей за ўсё бывае крышталічны-крупчасты зялёнага колеру. Утвараецца ў глыбінных метамарфічных катазоне і мезазоне з базальту, габро, мергелістых глін з малой колькасцю вапны, перыдататаў.
Мінеральны склад у працэнтах: амфіболы — 40; піраксены — 10; плагіяклаз — 40; мінералы-прымешкі — аўгіт, хларыт, гранат, дыяпсід, кварц, рудныя мінералы (ільменіт, магнетыт).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.22
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Амфібаліт на Вікісховішчы |
---|
- Амфиболит // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Амфібаліт у каталогу мінералаў
- Амфібаліт на сайце «Усё пра геалогію»