Перайсці да зместу

Ан Ліндэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ан Ліндэ
шведск.: Ann Christin Linde
міністр Швецыі па справах супрацоўніцтва паўночных краін[d]
21 студзеня 2019 — 10 верасня 2019
Папярэднік Марго Вальстром
Пераемнік Ганна Хальберг
дзяржаўны сакратар[d] (Ministry of Justice[d])
з 9 кастрычніка 2014
міністр замежных спраў Швецыі[d]
10 верасня 2019 — 18 кастрычніка 2022
Папярэднік Марго Вальстром
Пераемнік Tobias Billström[d]
Minister for EU Affairs[d]
25 мая 2016 — 21 студзеня 2019
Папярэднік Birgitta Ohlsson[d]
Пераемнік Hans Dahlgren[d]
Minister of Trade[d]
25 мая 2016 — 10 верасня 2019
Папярэднік Ewa Björling[d]
Пераемнік Ганна Хальберг

Нараджэнне 4 снежня 1961(1961-12-04)[1] (62 гады)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d] (1994)
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ан Крысцін Ліндэ (шведск.: Ann Christin Linde; нар. 4 снежня 1961, Хельсінгбарг, Швецыя) — Міністр замежных спраў Швецыі (з 10 верасня 2019), шведскі палітык, дзеяч Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі. У 1989 годзе выйшла замуж за Матса Эрыксана. Мае дваіх дзяцей. Скончыла Стакгольмскі універсітэт па спецыяльнасці паліталогія, сацыялогія і эканоміка ў 1994 годзе.

Палітычная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1990-х гадоў Ліндэ працавала ў розных шведскіх дзяржаўных установах, у тым ліку ў Міністэрстве па грамадзянскіх справах, Міністэрстве замежных спраў, Міністэрстве абароны. З 2000 па 2013 год была міжнародным сакратаром Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі. У 2013—2014 гадах — кіраўнік міжнароднага аддзела Еўрапейскай сацыялістычнай партыі ў Бруселі. У 2014—2016 гадах займала пасаду дзяржаўнага сакратара ў Міністэрстве юстыцыі Швецыі. З 2016 па 2018 год была Міністрам па справах Еўрасаюза і гандлю ва ўрадзе С. Лёвена. У студзені—верасні 2019 года — Міністр знешняга гандлю і па справах Поўначы.

Адносіны да Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

24—25 лістапада 2019 года Ан Ліндэ наведала Мінск з афіцыйным візітам. Гэта быў першы візіт шведскага Міністра ў Беларусь больш чым за 27 гадоў. На сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка адзначана зацікаўленасць у выбудоўванні ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Падчас перагавораў у МЗС Беларусі з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў рамках ініцыятывы «Усходняе партнёрства», рэгіянальнае супрацоўніцтва, магчымыя крокі па ўмацаванні глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, праблематыку правоў чалавека, вынікі праведзеных у Беларусі парламенцкіх выбараў, а таксама пытанні міжнароднай палітыкі, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

У Мінску Анн Ліндэ заявіла, што МЗС Швецыі рэкамендавала выкарыстоўваць у шведскай мове назву «Belarus» замест «Vitryssland». «Гэта прызнанне беларускай грамадзянскай супольнасці і народа, які доўгі час хацеў падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт сваёй краіны», — адзначыла Міністр замежных спраў Швецыі.

Таксама яна сустрэлася ў Мінску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партыяў[2].

Зноскі