Даўжыня да 25 см. Цела буравата-зялёнае, бруха жаўтаватае.
Можа жыць без вады каля 8 гадзін. 3 дапамогай хваста, грудных плаўнікоў і шыпоў шчэлепных накрывак поўзае па сушы. Дыхае атмасферным паветрам з дапамогай спецыяльнага надшчэлепнага органа. У сухі сезон упадае ў спячку, закопваючыся ў глей.