Перайсці да зместу

Анатоль Аляксандравіч Данілевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Аляксандравіч Данілевіч
Дата нараджэння 25 жніўня 1951(1951-08-25) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці юрыст
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Анатоль Аляксандравіч Даніле́віч (нар. 25 жніўня 1951, в. Янушкавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — кандыдат юрыдычных навук, прафесар[1].

Нарадзіўся 25 жніўня 1951 года ў в. Янушкавічы Лагойскага раёна Мінская вобласці.

У 1974 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1974 па 1975 г. працаваў памочнікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ, з 1975 па 1979 г. — выкладчыкам кафедры крымінальнага працэсу. У 1979—1982 г. — аспірант кафедры крымінальнага працэсу.

У 1982 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Основы теории и профессиональной культуры судебных прений».

У 1982—1992 гг. — выкладчык, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, з 1992 г. — намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па завочнай форме навучання для асоб, якія атрымліваюсь другую вышэйшую адукацыю, з 1994 г. — загадчык кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ.

Даследуе пытанні тэорыі і практыкі судовай прамовы, тэорыі законнасці пракурорскага нагляду. Навуковыя дасягненні знайшлі адлюстраванне больш чым у 180 навуковых працах[2].

  • Вучонае званне прафесара (2006)
  • Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000)
  • Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006)
  • Заслужаны работнік БДУ (2011)
  • Судоустройство: учебник. Минск, 2002, 2010 (у суаўт.)
  • Практикум по уголовному процессу: учеб. пособие. Минск, 2003 (у суаўт.), 2010 (у суаўт.)
  • Поддержание государственного обвинения. Судебные речи. Минск, 2004 (у суаўт.) [1]

Зноскі

  1. а б Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С. А. Балашэнка. — Мн.:БДУ, 2004. — 134 с.