Перайсці да зместу

Анатоль Фёдаравіч Коні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Фёдаравіч Коні
Род дзейнасці юрыст, суддзя, дзяржаўны дзеяч, грамадскі дзеяч, літаратар, аратар, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 28 студзеня (9 лютага) 1844, 9 лютага 1844(1844-02-09)[1] ці 29 студзеня (10 лютага) 1844[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1927(1927-09-17) (83 гады) ці 27 верасня 1927(1927-09-27)[1] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Бацька Fyodor Koni[d]
Маці Irina Semenovna Koni[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды і прэміі
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Фёдаравіч Коні (руск.: Анато́лий Фёдорович Ко́ни; 28 студзеня (9 лютага) 1844, Санкт-Пецярбург — 17 верасня 1927, Ленінград) — рускі юрыст, суддзя, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, літаратар, судовы прамоўца, правадзейны тайны саветнік, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі (1907—1917). Ганаровы акадэмік Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук па разрадзе прыгожага пісьменства (1900), доктар крымінальнага права Харкаўскага ўніверсітэта (1890), прафесар Петраградскага ўніверсітэта (1918—1922).

Аўтар твораў «На жыццёвым шляху», «Судовыя прамовы», «Бацькі і дзеці судовай рэформы», біяграфічнага нарысу «Фёдар Пятровіч Гааз», шматлікіх успамінаў пра калег і дзеячоў расійскай культуры.

У 1878 годзе суд прысяжных пад старшынствам А. Ф. Коні вынес апраўдальны прысуд па справе Веры Засуліч. Кіраваў расследаваннем многіх крымінальных спраў (напрыклад, пра крушэнне імператарскага цягніка, аб гібелі ўлетку 1894 года парахода «Уладзімір»).

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1
  • Доманова, С. А. Переписка А. Ф. Кони как исторический источник : диссертация ... кандидата исторических наук.– М.: 1999.
  1. а б в Кони Анатолий Фёдорович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова