Правадзейны тайны саветнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Правадзейны тайны саветнік (руск.: действительный тайный советник) — цывільны чын II класа Табелі аб рангах Расійскай імперыі. Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад міністра. Наданне чыну здзяйснялася воляй імператара. Тытулаваліся «ваша высокаправасхадзіцельства». У 1903 годзе ў Імперыі налічвалася 99 правадзейных тайных саветнікаў.