Ангела Стахава
Ангела Стахава | |
---|---|
в.-луж.: Angela Stachowa | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | в.-луж.: Angela Měrćinkec |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1948[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 2022[3] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Мерчынк |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, палітык |
Мова твораў | верхнялужыцкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
А́нгела Ста́хава, дзявочая фамілія — Мерчынк (в.-луж.: Angela Stachowa, 16 жніўня 1948, Прага, Чэхаславакія — 29 сакавіка 2022) — нямецкая пісьменніца, дэпутат германскага Бундэстага. Пісала на верхнялужыцкай і нямецкай мовах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 16 жніўня 1948 года ў Праге ў сям’і верхнялужыцкага пісьменніка, журналіста і грамадскага дзеяча Юрыя Мерчынка.
У 1967 годзе атрымала бакалаўрыят, пасля чаго паступіла ў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт, які скончыла ў 1972 годзе па спецыяльнасці «Інжынер электратэхнікі і электронікі». З 1973 па 1976 гады працавала малодшым навуковым супрацоўнікам ў адміністратыўным аддзеле Лейпцыгскага ўнівесітэта імя Карла Маркса. З 1976 года займалася вольнай літататурнай дзейнасцю, была пазаштатным публіцыстам ў розных сербалужыцкіх і нямецкіх перыядычных выданнях. З 1972 па 1989 гады была членам САПГ. Абіралася дэпутатам ландстага Саксоніі. З 20 снежня 1990 па 10 лістапада 1994 была абраная ў якасці незалежнага дэпутата па спісу Партыі дэмакратычнага сацыялізма ад зямлі Саксонія. Пасля аб’яднання Германіі пераехала ў Берлін. У апошнія гады жыла ў Лейпцыгу.
Памерла 29 сакавіка 2022 года.
Літаратурная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1974 годзе апублікавала сваю першую аповесць на верхнялужыцкай мове. За свае літаратурныя творы была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна», літаратурнай прэміяй горада Лейпцыг і залатым медалём імя Іагана Готфрыда Гердэра.
- Творы
- Stunde zwischen Hund & Katz, зборнік апавяданняў, Halle 1975
- Geschichten für Majka, зборнік апавяданняў, Halle 1978
- Annalinde und das Feuermännchen, Domowina, Budyšin 1981
- Kleine Verführung, Mitteldeutscher Verlag, Halle 1982 ISBN 3-354-00402-9
- Acht Tage Abschied. Postreiter, Halle 1987
- Słónčna róža Marhata, Ludowe Nakł. Domowina, Budyšin 1996
- Lilow a knjez Handrik, Ludowe Nakł. Domowina, Budyšin 1997
- Jank ze žołtym kłobukom, Ludowe Nakł. Domowina, Budyšin 2000
- Vineta, Ludowe Nakładnistwo Domowina, Budyšin 2002
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #172382920 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ а б https://www.serbske-nowiny.de/index.php/hsb/z-luzicy/lokalka/krotkopowesce/item/64331-kr-tkopow-s-e-04-04-22
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 7-8, 162, 174, 190—191, 194, ISBN 5-7576-0063-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфічныя звесткі на сайце выдавецтва Домавіна (верхнялуж.)
- Бібліяграфія (ням.)
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Празе
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Лейпцыгу
- Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Верхнялужыцкія пісьменнікі
- Пісьменніцы Германіі
- Члены партыі дэмакратычнага сацыялізма
- Члены Левай партыі Германіі