Ангрбода
Выгляд
Ангрбода | |
---|---|
Пол | жанчына |
Дзеці | Фенрыр, Ёрмунганд і Хель[1][2] |
Ангрбода, або Ангербода (стар.-сканд.: Angrboða, літаральна: Тая, што прыносіць гора) — у германа-скандынаўскай міфалогіі волатка, якая нарадзіла ад Локі траіх дзяцей.
Паводле адных паданняў, Ангрбода жыла ў Жалезным лесе, згодна з іншымі (Бачанне Гюльві) яна была з Ётунхейма. Ад Локі ў яе з’явіліся на свет воўк Фенрыр, змей Ёрмунганд (Miðgarðsormr) і дзяўчынка Хель. Таксама лічыцца маці чатырохвокага сабаку Гарма[3]. Калі Одзін даведаўся аб дзецях Локі, ён адправіў Тора забраць іх у Асгард, каб асабіста вырашыць іх лёс.
У далейшых апавяданнях Ангрбода не згадваецца.
У Старэйшай Эдзе адносна яе ёсць такія радкі:
Сядзела старая
ў жалезным лесе
і спарадзіла там
Фенрыра род.
Зноскі
- ↑ Геллия // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 281.
- ↑ Ганзен П. Г. Гель, в мифологии // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 281.
- ↑ Энциклопедия сверхъестественных существ / Кирилл Королев. — М.: Эксмо; СПб.: Мидгард, 2005. — 717 с. — ISBN 5-699-10432-1