Перайсці да зместу

Анджэй Суліма Камінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анджэй Суліма Камінскі
польск.: Andrzej Sulima Kamiński
Дата нараджэння 1935[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Адраджэння Польшчы

Анджэй Суліма Камінскі (польск.: Andrzej Sulima Kamiński) (1935, Кракаў, Польшча) — польскі гісторык, заснавальнік і дырэктар Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі універсітэта Лазарскага. Dr. habil., прафесар, замежны член Польскай акадэміі ведаў  (польск.)1997).

У 1953 скончыў Новадворскій ліцэй (Кракаў). У 1958 скончыў факултэт філасофіі і права Ягелонскага ўніверсітэта, і ў 1966 атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph.D.). Скончыў дактарантуру ва ўніверсітэтах Стэнфарда і Оксфарда.

У 19701982 працаваў выкладчыкам у Калумбійскім універсітэце, а з 1982 у выкладаў гісторыю у Джорджтаўнскім універсітэце. У якасці запрошанага выкладчыка чытаў лекцыі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, Фордхемскім універсітэце, Яўрэйскім універсітэце у Іерусаліме, Пітсбургскім універстэце і Варшаўскім універсітэце.

У чэрвені 2006 заснаваў Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Школе Высшай школе камерцыі і права.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізуецца на гісторыі Рэчы Паспалітай, цэнтральнай і ўсходняй Еўропы і Расіі XVI—XVIII стст. У сваіх працах зходзіць з разумення Рэчы Паспалітай як шматнацыянальнай дзяржавы. Падкрэслівае ўзаемасувязь паміж грамадзянскай традыцыяй і сістэмай каштоўнасцяў Рэчы Паспалітай і ідэямі, якія вызначаюць фундамент і развіццё сучаснай інтэграцыі еўрапейскіх народаў.

3 сакавіка 2008 праф. Камінскі ўзнагароджаны Ордэнам Адраджэння Польшчы 5 ступені[3].

Зноскі

  1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  2. а б https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=76680
  3. Prof. Andrzej Sulima Kamiński doktorem honoris causa Akademii Kaliskiej(нявызн.). Uniwersytet Kaliski (25 кастрычніка 2022). Праверана 20 сакавіка 2024.