Андрэй Вікенцьевіч Бурдзейка
Выгляд
Андрэй Вікенцьевіч Бурдзейка | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (20) чэрвеня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Андрэй Вікенцьевіч Бурдзейка (8 (20) чэрвеня 1899, Мінск — 1941?) — беларускі гісторык, даследчык гісторыі беларускага права.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ (1925). Яго навуковым кіраўніком быў рэктар БДУ У. І. Пічэта. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музеі. Вывучаў Статуты Вялікага Княства Літоўскага. Даказаў існаванне прыгонніцтва ў ВКЛ. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі адзначыў ролю Навагрудка як сталіцы ВКЛ у ХIII ст. Арыштаваны АДПУ БССР 19 ліпеня 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957 г.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцця места Навагрудку ў XVI ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — № 1.
- Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцьця места Наваградку ў XVI сталецьці // ARCHE Пачатак. — 2009. — № 7. — С. 648—666.
- Землеўласнік і земляроб па Літоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ = Труды БГУ. — 1927. — № 14 — 15.; 1928. — № 20.
- Земляўласьнік і земляроб па Літоўскім Статуце 1566 году // ARCHE Пачатак. — 2009. — № 7. — С. 921—956
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991: Энцыклапедычны даведнік: У 10 т. Т.1. — Смаленск, 2009.
- Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918—1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV—XVI в. — М., 1961.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі ў 1941 годзе
- Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Постаці Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь