Антон Восіпавіч Мухлінскі
Антон Восіпавіч Мухлінскі | |
---|---|
польск.: Antoni Muchliński | |
Дата нараджэння | 1808[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1877 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | усходазнавец, выкладчык універсітэта, арабіст |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антон Восіпавіч Мухлінскі (1808, маёнт. Валеўка Навагрудскага р-на — 25 кастрычніка 1877) — рускі і беларускі ўсходазнавец, педагог. Прафесар (1839). Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1838).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з шляхецкай сям’і. Вучыўся ў школе ў Маладзечне, у Віленскім універсітэце (1822-26), на факультэце ўсходніх моваў Пецярбургскага ўніверсітэта (1828-32). Вывучаў усходазнаўства ў Турцыі і Егіпце (1832-35). Выкладаў арабскую (1835-39) і турэцкую (1853-63) мовы, гісторыю Турцыі (з 1855) на факультэце ўсходніх моваў Пецярбургскага ўніверсітэта. Быў дэканам гэтага факультэта (1859-66).
Аўтар шматлікіх прац у галіне цюркалогіі. Вывучаў пісьмовую культуру беларускіх татараў, першы даследаваў «кітабы». Выдаў у Пецярбургу «Асманскую хрэстаматыю для ўніверсітэцкага выкладання» (1858-59), «Слоўнік выказаў, якія прыйшлі… у нашу мову з моваў усходніх…» (1858). Пісаў на рускай і польскай мовах.
Пахаваны на Старых Павонзках у Варшаве.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.
- Нарадзіліся ў 1808 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 1877 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Усходазнаўцы
- Арабісты