Перайсці да зместу

Валеўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Валеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
227 м
Насельніцтва
  • 401 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231403
Аўтамабільны код
4
Валеўка (Беларусь)
Валеўка
Валеўка
Валеўка (Гродзенская вобласць)
Валеўка
Валеўка

Ва́леўка[1] (трансліт.: Valieŭka, руск.: Валевка) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёўда, каля возера Свіцязь. Адміністрацыйны цэнтр Валеўскага сельсавета. Месціцца за 16 км на поўдзень ад Навагрудка, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Навагрудак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы.

На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Валеўка ўтворана ад асновы вал[2].

У гэтым жа прынёманскім рэгіёне каля Ліды ў ХІХ ст. фіксаваліся прозвішчы Валь, Валевіч, Валеўскі.[3][4][5]

Ёсць літоўскія прозвішчы Valis, Valys[6]. Іменная аснова Val- уваходзіць у склад старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў тыпу Val-mantas, Val-taras, Gud-valas, Rud-valas і інш.[7]

Упершыню згадваецца пад 1602 годам у «Гістарычных запісках» Фёдара Еўлашэўскага. Уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства.

У XVII стагоддзі Валеўка перайшла да роду Курчоў. У 1685 годзе ваявода берасцейскі Стэфан Курч заснаваў тут касцёл і кляштар дамініканцаў. Пазней Валеўка ва ўладанні Незабытоўскіх, якія пабудавалі грэка-каталіцкую Петрапаўлаўскую царкву. Пры Незабытоўскіх паселішчу нададзены статус мястэчка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Валеўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Райчанскай воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 год тут было 20 двароў. У 1830 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка. На 1886 год — 10 двароў, царкоўнапрыходская школа.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім павеце. У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 года зрабілася цэнтрам Валеўскага раёна, з 25 лістапада 1940 года — сельсавета Карэліцкага раёна. З 1955 года пры сярэдняй школе дзейнічае краязнаўчы музей. Станам на 1970 год у вёсцы было 139 двароў, на 1992 год — 990 двароў.

  • 1886 год — 126 чал.
  • 1970 год — 434 чал.
  • 1992 год — 2065 чал.[8]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Валеўцы працуюць 2 школы, бальніца, дом культуры, пошта.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
Колішні касцёл на старым здымку
  • Кляштар дамініканцаў (XVII ст.)
  • Царква Св. апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 44.
  3. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89FL-396W-8?i=612&cat=2325345&lang=ru
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-7QLF-V?cat=2325460&i=1146&lang=ru
  5. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-PSL8-C?i=485&cat=741862
  6. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1132.
  7. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 156.
  8. ЭГБ 1994.