Перайсці да зместу

Антон Мікітавіч Ясінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Мікітавіч Ясінскі
Дата нараджэння 4 (16) кастрычніка 1864[1] ці 29 кастрычніка 1864(1864-10-29)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1933(1933-11-13)[3][2] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, славіст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар

Антон Мікітавіч Ясі́нскі (16 (4) кастрычніка 1864, с. Мяжырыч, цяпер Канеўскі раён, Чаркаская вобласць, Украіна — 13 лістапада 1933) — расійскі і беларускі гісторык.

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1888). У 1896—1911 прафесар Дэрпцкага (Тартускага) ўніверсітэта. У 1911—1919 гадах дырэктар Педагагічнага інстытута імя П. Шалапуціна  (руск.) ў Маскве, адначасова прыват-дацэнт, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, у 1920-22 прафесар Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1922—1928 гадах прафесар БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927-29 загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929—1933 гадах у Інстытуце гісторыі Беларускай АН.

Навуковыя працы па сярэдневекавой гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў XV стагоддзі і інш.

Доктар усеагульнай гісторыі (1901). Член Чэшскай АН (1907), акадэмік Беларускай АН (1928).

Зноскі

  1. Ясинский Антон Никитич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б Ясинский Антон Никитич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.