Антоній Арцяхоўскі
Антоній Арцяхоўскі | |
---|---|
польск.: Antoni Arciechowski | |
Род дзейнасці | святар, педагог |
Дата нараджэння | 18 мая 1675 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1709 (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Антоній Арцяхоўскі (польск.: Antoni Arciechowski; 18 мая 1675, Мазовія — 28 ліпеня 1709, Вільня[1]) — езуіцкі святар і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 8 верасня 1690 г. у Вільні. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам прафесара Міхала Карвоўскага ў настаўніцкай семінарыі пры Пінскім езуіцкім калегіуме (1692—1693). Выкладаў у езуіцкіх школах, у тым ліку ў Варшаве (1694—1695). Вывучаў філасофію ў Пінску (1695—1698), а ў Вільні — тэалогію (1699—1703).
Пасля сканчэння курса тэалогіі два гады выкладаў паэтыку і рыторыку свецкім студэнтам у Віленскай акадэміі, а ў 1706—1607 гг. быў прафесарам рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме. У Віленскай акадэміі атрымаў ступень магістра філасофіі і вольных навук (1707), роўную доктарскай ступені, і да сваёй заўчаснай смерці займаў там пасаду прафесара філасофіі. У рукапісе пакінуў лекцыі па логіцы, чытаныя ў Вільні ў 1707—1708 гг.[2]
Зноскі
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 34.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.