Арганізацыя вызвалення Палесціны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арганізацыя вызвалення Палесціны (АВП) — галоўная арганізацыя палесцінскага нацыянальна-вызваленчага руху, лідар Махмуд Абас (з 2004).

Створана ў 1964 годзе. Уключае большасць арганізацый Палесцінскага руху супраціўлення і грамадска-палітычных аб’яднанняў, якія актыўна змагаюцца за правы арабскага народа Палесціны. Мае ўзброеныя сілы, прадстаўніцтвы больш як у 100 краінах, член Лігі арабскіх краін, Арганізацыі «Ісламская канферэнцыя», з 1974 — адзіны законны прадстаўнік арабскага народа Палесціны ў ААН. Вышэйшы орган — Нацыянальны савет Палесціны (НСП, склікаецца раз у год, лічыцца палесцінскім парламентам у выгнанні), які ў 1988 прыняў рашэнне пра стварэнне Дзяржавы Палесціна на тэрыторыі заходняга берага р. Іардан і сектара Газа. Палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва АВП ажыццяўляе яе Выканком (надзелены НСП паўнамоцтвамі часовага палесцінскага ўрада); з 1969 старшыня Выканкома АВП Ясір Арафат. Галoўнае інфармацыйнае агенцтва АВП выдае штотыднёвік «Філастын ас-Саура» («Рэвалюцыйная Палесціна»).

Палітыка АВП доўгі час будавалася на ўзброенай барацьбе супраць Ізраіля за вызваленне акупіраваных ім тэрыторый і непрыняцці рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 29.11.1947 пра стварэнне на тэрыторыі Палесціны яўрэйскай і арабскай дзяржаў. З канца 1980 — пачатку 1990-х гадоў стала на шлях перагавораў і пошуку мірнага ўрэгулявання палесцінскай праблемы: прызнала рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 29.11.1947 і Савета Бяспекі ад 22.11.1967 і 22.10.1973; паводле Вашынгтонскай дэкларацыі 1993 прадугледжана часовае палесцінскае самакіраванне на тэрыторыі заходняга берага р. Іардан сектара Газа. АВП і Ізраіль заявілі пра ўзаемнае прызнанне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]