Перайсці да зместу

Аркадзь Андрэевіч Гейнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Андрэевіч Гейнэ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 студзеня 1919(1919-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1942(1942-12-16) (23 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Аркадзь Андрэевіч Гейнэ (10 студзеня 1919, Бешанковічы — 16 снежня 1942, Валгаградская вобласць, Расія) — беларускі паэт[1].

Нарадзіўся 10 студзеня 1919 года ў Бешанковічах у сям’і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газет[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны малодшы лейтэнант А. Гейнэ камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Загінуў у баі пад Сталінградам 16 снежня 1942 года[1][2][3].

Пахаваны ў пасёлку Верхнякумскі Валгаградскай вобласці[3].

Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе. Першая публікацыя з’явілася ў 1934 г. у рэспубліканскай газеце «Піянер Беларусі». Друкаваў вершы, байкі, рэцэнзіі, артыкулы ў газетах «Лім», «Сталінская моладзь», «Звязда», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена», часопісах «Полымя рэвалюцыі», «Іскры Ільіча». У 1939 г. выйшаў у свет першы паэтычны зборнік «Шчаслівая зорка»[3]. У аднайменным вершы, які ўваходзіць у многія анталогіі, А. Гейнэ здолеў даць узор сапраўднай лірыкі, дзе зліліся пачуццё кахання з пачуццём любові да Радзімы.

  • Крывёю сэрца. Мн., 1967.

Зноскі

  1. а б в Гейне Андрей Христофорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.
  2. Информация из приказа об исключении из списков Архівавана 14 лютага 2021. (руск.)
  3. а б в Гейнэ Аркадзь – Белліт  (12 верасня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
  • Аркадзь Андрэевіч Гейне // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1991. — С. 410.
  • Гейнэ Аркадзь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1992. — Т. 2. — С. 172.