Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава
Miensk, Padhornaja, Škoła. Менск, Падгорная, Школа (12.1940).jpg
Заснаваны 1932
Год закрыцця чэрвень 1941

Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (КІЖ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Менску ў 1932—1941 гг. Да вайны размяшчаўся разам з Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школай Беларусі імя У. І. Леніна ў будынку па вуліцы Карла Маркса[1].

Заснаваны ў 1932 на базе газетнага аддзялення Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі імя У. І. Леніна. На 1 ліпеня 1934 г. у ім навучалася 189 чалавек. У гэтым жа годзе быў праведзены першы выпуск 37 будучых работнікаў раённага і палітаддзельскага друку[2]. Імя С. М. Кірава прысвоена ў 1935.

Камуністычны інстытут журналістыкі стаў адзінай у краіне навучальнай ўстановай, якая рыхтавала журналістаў для раённых, абласных і рэспубліканскіх газет[3]. Прымаліся асобы з працоўным стажам не менш за 3 гады і 2 гады кіраўнічай партыйнай ці грамадскай працы. Тэрмін навучання складаў 3 года. Пры інстытуце працавала аднагадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольска-маладзёжных газет, з 1934 сектар завочнага навучання газетных кадраў. У 1940 рэарганізаваны ў Беларускі інстытут журналістыкі і ў 1941 г. спыніў сваю дзейнасць.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]