Аркадзь Львовіч Ізраілевіч
Аркадзь Львовіч Ізраілевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | бізнесмен |
Дата нараджэння | 1964 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
Арка́дзь Льво́віч Ізраіле́віч (нар. 1964, Мінск) — беларускі прадпрымальнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «інжынер-электрамеханік»[1].
У пачатку 2000-х гадоў пачаў займацца бізнесам. Займаецца будаўніцтвам, інвестыцыямі ў нерухомасць, гандлем нафтапрадуктамі[1]. Валодае некалькімі забаўляльнымі, офіснымі і жылымі комплексамі ў Мінску[2].
Мае сына і дачку.
Супрацьстаянне ў Курапатах
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе Аркадзь Ізраілевіч стаў вядомы праз сваё супрацьстаянне актывістам, якія пратэставалі супраць дзейнасці рэстарана «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты, месцам масавых расстрэлаў падчас савецкіх рэпрэсій[2].
Ізраілевіч актыўна выступаў у абарону Леаніда Зайдэса, аднаго з гаспадароў рэстарана. Пры гэтым ён сам адмаўляў уладанне доляй у рэстаране і падаў у суд на газету «Новы Час», якая апублікавала расследаванне, з якога вынікала, што Ізраілевіч з’яўляецца саўладальнікам рэстарана, а таксама супраць аўтара расследавання, Дзяніса Івашына. Суд адмовіў Ізраілевічу і пастанавіў выплаціць кампенсацыю газеце[3].
31 кастрычніка 2018 года з’явіліся паведамленні пра затрыманне А. Ізраілевіча і змяшчэнне яго ў СІЗА КДБ («Амерыканку»). 9 лістапада ён быў вызвалены[3].
Зноскі
- ↑ а б Аркадий Израилевич — ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси — 2018 Архівавана 19 жніўня 2018. // Ежедневник (ej.by)
- ↑ а б "Бізнэсовец, каратыст, змагар з Курапатамі. Хто такі затрыманы Аркадзь Ізраілевіч". Радыё Свабода. 5 лістапада 2018. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑ а б "Бізнэсовец Ізраілевіч вызвалены з СІЗА КДБ". Радыё Свабода. 10 лістапада 2018. Праверана 10 лістапада 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх