Перайсці да зместу

Аркадзь Сямёнавіч Шофман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Сямёнавіч Шофман
Дата нараджэння 15 лістапада 1913(1913-11-15) ці 1913[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1993(1993-10-07) ці 1993[1]
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера антыказнаўства
Месца працы Ашхабадскі ўніверсітэт, Казанскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ленінградскі ўніверсітэт
Вядомыя вучні Yevgeny Chiglintsev[d], Q93124591? і Q110713230?
Партыя
Узнагароды
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Аркадзь Сямёнавіч Шо́фман (15 лістапада 1913, Гарадок7 кастрычніка 1993, Казань) — вучоны—антыказнаўца, доктар гістарычных навук (1964), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Татарстан (1992).

А. С. Шофман нарадзіўся ў горадзе Гарадок Віцебскай губерні (сучасны раённы цэнтр Віцебскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт. З 1940 г. выкладаў у педагагічным інстытуце ў Ашхабадзе. З 1948 года ў Казані, у 1946—1988 г. загадчык кафедрай усеагульнай гісторыі Казанскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

А. С. Шофман займаўся даследаваннем гісторыі антычнай Македоніі ранняга элінізму, гістарыяграфіяй і метадалогіяй антычнай гісторыі. Падрыхтаваў больш за 50 кандыдатаў гістарычных навук.

Сярод апублікаванага:

  • «Восточная политика Александра Македонского» (Казань, 1976);
  • «Распад империи Александра Македонского» (Казань, 1984);
  • «Древний мир в лицах и образах» (Казань, 1990;
  • манаграфіі, прысвечаныя расійскім антыказнаўцам, працаваўшым на мяжы XIX—XX стст.: «Фёдор Герасимович Мищенко» (1974) і «Михаил Михайлович Хвостов» (1979)[2].

Зноскі