Арта Дадэ
Арта Дадэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Паскаль Мілё | ||||||
Пераемнік | Ілір Мета | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1953 (71 год)
|
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́рта Да́дэ (алб.: Arta Dade; 15 сакавіка 1953, Тырана) — албанскі педагог і палітык. Член Сацыялістычнай партыі Албаніі[1]. Міністр культуры (1997—1998), міністр замежных спраў (2001—2002).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Тыране 15 сакавіка 1953 года. Пасля заканчэння школы з 1972 па 1975 год вучылася ў Тыранскім універсітэце на аддзяленні англійскай мовы факультэта замежных моў. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала настаўнікам у сярэдняй школе з паглыбленым вывучэннем замежных моў Asim Vokshi у Тыране. У 1985 годзе яна была пераведзена ў Тыранскі ўніверсітэт, дзе выкладала на аддзяленні англійскай мовы факультэта замежных моў да 1997 года[2]. У 1992 яна завяршыла навучанне ў аспірантуры ў Вялікабрытаніі.
У 1991 годзе далучылася да Сацыялістычнай партыі Албаніі, а праз год была выбрана ў савет партыі. Адыгрывала важную ролю ў гэтай партыі падчас падзей 1997 года[3]. У 1998 годзе стала сакратаром Сацыялістычнай партыі па міжнародных адносінах (некалькі разоў пераабіралася на гэту пасаду).
У 1997 упершыню атрымала мандат члена Народнага сходу, дзе прадстаўляла вобласць Фіеры. У 2001 і 2005 гадах пераабіралася ў Народны сход, такім чынам яна заставалася ў парламенце да 2009 года.
У 1997-1998 гадах працавала міністрам культуры, моладзі і спорту, а ў 2001-2002 — міністрам замежных спраў і намеснікам прэм'ер-міністра. Яна таксама з'яўлялася віцэ-старшынёй албанскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
З 2013 года — старшыня албанскага камітэта па знешняй палітыцы[4][5]. З 2016 года — старшыня групы па Малдове Парламенцкай Асамблеі АБСЕ[6].
Аўтар шэрагу артыкулаў на палітычныя і сацыяльна-эканамічныя тэмы[2].
Разведзена, мае двух дзяцей.
Зноскі
- ↑ PACE Member File(недаступная спасылка). Assembly.coe.int. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2019. Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ а б Arta Dade Архівавана 6 красавіка 2017. // Partisë Socialiste të Shqipërisë
- ↑ Historical Dictionary of Albania
- ↑ Albanian Parlament - Chairwoman of Foreign Policy Committee, Mrs. Arta Dade receives the Minister for Dialogue of the Republic of Kosovo, Mrs. Edita Tahiri and the delegation accompanying her(недаступная спасылка). Parlament.al (14 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ https://www.parlament.al/atribut/komisionet/komisione-te-perhershme/komisioni-per-politiken-e-jashtme/ Архівавана 18 красавіка 2016.
- ↑ Эмиссар ОБСЕ — в парламенте Архівавана 8 мая 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Alan Day: A political and economic dictionary of Eastern Europe. Routledge: 2002, s. 163. ISBN 9781857430639.
- Robert Elsie: Historical Dictionary of Albania. Scarecrow Press: 2010, s. 96-97. ISBN 9780810861886.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арта Дадэ
- Профіль на сайце СПА Архівавана 6 красавіка 2017.