Арташэс II
Арташэс II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Արտաշես II | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Артавазд II | ||||||
Пераемнік | Тыгран III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | I стагоддзе да н.э. ці невядома[1] | ||||||
Смерць | 20 да н.э.[1] | ||||||
Род | Арташэсіды[1] | ||||||
Бацька | Артавазд II[1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арташэ́с II (арм.: Արտաշես II) — цар Вялікай Арменіі. Сын Артавазда II. Прадстаўнік дынастыі Арташэсідаў.
Каб адпомсціць за смерць свайго бацькі Арташэс II вырашае пакараць смерцю ўсіх рымскіх салдат, якія ў той час знаходзіліся ў Арменіі. Гэтым крокам армянская краіна фактычна абвясціла пра сваю незалежнасць ад Рыма.
Армянскі манарх умацоўвае дзяржаву, праводзячы ўмелую знешнюю і ўнутраную палітыку. Улада Арташэса расце і ў Атрпатакан-Марастане, цара якога ён бярэ ў палон. На драме Арташэса адбіты тытул «цар цароў».
Вядома, рымляне доўга не маглі цярпець такое становішча. Яны не маглі адразу ўвайсці ў Арменію, але атачылі яе сваімі саюзнікамі. Пасля некаторай падрыхтоўкі імператар Аўгуст паспрабаваў узвесці на армянскі трон прарымскага кіраўніка. Па яго загадзе вайскавод Нерон з вялікай арміяй пайшоў на Арменію. Яго суправаджаў брат Арташэса: Тыгран, які вырас ў Рыме і павінен быў узысці на трон. У выніку змовы Арташэс быў забіты. Верагодна, змова супраць Арташэса і яго забойства было арганізавана рымлянамі. Такім чынам Арменія пазбавілася моцнага кіраўніка, пасля гібелі якога пачынаецца заняпад старажытнаармянскай дзяржавы дынастыі Арташэсідаў.
Зноскі
- ↑ а б в г Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Нерсисян. Противоборство центральных княжеств и нахарарств // История армянского народа. — Ереван: Издательство Ереванского Университета, 1985. — С. 63-64. — 528 с. (арм.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя армянскага народа Архівавана 25 ліпеня 2013.