Артур Кап
Артур Кап | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1878[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 14 студзеня 1952[2][1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Ёазеп Кап[d] |
Дзеці | Эўген Кап |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, настаўнік |
Інструменты | арган[d] |
Выхаванцы | Эвальд Ааў, Els Aarne[d], Густаў Эрнесакс і Эўген Кап |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артур Кап (1878—1952) — эстонскі кампазітар і педагог, аркестравы дырыжор і дзеяч асветы. Заслужаны дзеяч мастацтваў ЭССР (1945). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 (28) лютага 1878 года ў Суурэ-Яані Фелінскага павета Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі (цяпер павета Вільяндзімаа Эстоніі). Яго бацька Ёазеп Кап быў арганістам і дырыжорам.
Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класе аргана Л. Гаміліуса (1898) і па класе кампазіцыі М. А. Рымскага-Корсакава (1900). Пасля заканчэння кансерваторыі пераехаў у Астрахань, дзе ўзначаліў мясцовае аддзяленне Рускага музычнага таварыства.
У 1904—1920 гадах — дырэктар Астраханскага музычнага вучылішча (цяпер Астраханскі музычны каледж імя М. П. Мусаргскага).
У 1920 годзе Кап быў запрошаны ў якасці дырыжора опернага тэатра «Эстонія» і разам з сям’ёй пераехаў у Талін. У 1920—1924 гадах — дырыжор тэатра «Эстонія», з 1920 года вёў педагагічную работу (у 1925—1943 — прафесар Талінскай кансерваторыі). Аўтар араторыі «Ёў» (1930), кантаты «Да сонца», 5 сімфоній, арганных канцэртаў, сімфанічных сюіт. Унёс вялікі ўклад у развіццё харавой музыкі. Сярод яго вучняў былі Г. Эрнесакс, Э. Ааў.
Артур Кап памёр 14 студзеня 1952 года ў Суурэ-Яані. Пахаваны на мясцовых могілках.
5-я сімфонія-кантата Артура Капа «Сімфонія свету» (1949—1951) была завершана яго сынам і вучнем — кампазітарам Эўгенам Капам (1908—1996).
Вучнем Артура Капа быў і яго пляменнік Вілем Кап (1913—1964).
Зноскі
- ↑ а б Artur Kapp // Musicalics
- ↑ Капп Артур Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Капп Артур Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Вільяндзімаа
- Памерлі 14 студзеня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Эстоніі
- Пахаваныя ў Эстоніі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Эстонскай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Расійскай імперыі
- Кампазітары Эстоніі
- Кампазітары СССР
- Кампазітары XX стагоддзя
- Дырыжоры Эстоніі
- Дырыжоры СССР
- Музычныя педагогі Эстоніі
- Музычныя педагогі СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Постаці Нацыянальнай оперы «Эстонія»
- Выкладчыкі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
- Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні