Эўген Кап

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эўген Кап
эст.: Eugen Kapp
Поўнае імя Эўген Артуравіч Кап
Дата нараджэння 13 (26) мая 1908(1908-05-26)
Месца нараджэння Астрахань, Расійская імперыя
Дата смерці 29 кастрычніка 1996(1996-10-29) (88 гадоў)
Месца смерці Талін, Эстонія
Месца пахавання
Краіна Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Сцяг Эстоніі Эстонія
Бацька: Artur Kapp[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1978
Ордэн Леніна  — 1950 Ордэн Леніна  — 1978 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1965 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1968
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1946 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1983 Ордэн Дружбы народаў  — 1988
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Народны артыст СССР— 1956 Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1949 Сталінская прэмія — 1952

Э́ўген Кап (эст.: Eugen Kapp; 26 мая 1908, г. Астрахань, Расійская імперыя — 29 лістапада 1996, Талін, Эстонія) — эстонскі кампазітар, педагог. Народны артыст СССР (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949, 1952), Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1948, 1950, 1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эўген Кап нарадзіўся 13 (26) мая 1908 года ў Астрахані (цяпер у Расіі) у сям'і эстонскага кампазітара, дырэктара Астраханскага музычнага вучылішча А. Капа. У дзяцінстве вучыўся ігры на фартэпіяна ў А. Вяпрыцкай у Астраханскім музычным вучылішчы, рабіў спробы складаць музыку.

У 1920 годзе сям'я пераехала ў Талін. У 19221926 гадах вучыўся ў Талінскай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра) у П. Рамуля і А. Г. Лембы па класе фартэпіяна, а ў 19261931 гадах — у свайго бацькі па класе кампазіцыі.

У пачатку 1930-х гадоў працаваў у Таварыстве рабочай музыкі ў Таліне, з 1938 — член упраўлення. Да 1935 года даваў урокі музыкі.

З 1935 года асістэнт па класе тэорыі музыкі, з 1944 выкладчык Талінскай кансерваторыі, з 1947 года прафесар. У 19521965 гадах рэктар кансерваторыі.

Сярод вучняў выдатныя эстонскія кампазітары, у тым ліку Эйна Тамберг, Хілар Карэва, Хейна Лемік, Генадзь Падэльскі, В. Ліпанд.

У час вайны арганізаваў у Яраслаўлі эстонскія мастацкія ансамблі. Сачыненні Э. Капа рэгулярна ўваходзілі ў праграмы традыцыйных Эстонскіх свят песні.

У 19441966 гадах Старшыня ўпраўлення Саюза кампазітараў Эстонскай ССР. З 1947 года член УКП(б). З 1948 года член ўпраўлення Саюза кампазітараў СССР.

У 19511961 гадах член ЦК КП Эстонскай ССР. У 19541962 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—5 скліканняў.

Эўген Кап памёр 29 кастрычніка 1996 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар першых эстонскай савецкай оперы «Агні помсты» (паст. 1945) і балета «Калевіпоэг» (паст. 1948). З інш. твораў: оперы «Пясняр свабоды» (паст. 1950), «Рэмбрант» (паст. 1975), «Зімовая казка» (дзіцячая, паст. 1958), балет «Золатапапрадухі» (дзіцячы, паст. 1956); араторыя «Эрнст Тэльман» (1977); кантаты; З сімфоніі (19421964), 6 сюіт і 4 уверцюры для сімфанічнага аркестра; канцэрты для фартэпіяна (1970), флейты (1976), канцэрціна для скрыпкі (1973), флейты (1965) з аркестрам; камерна- інструментальныя творы; харавыя і сольныя песні; музыка да кінафільмаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Эўген Кап на сайце «Героі краіны»