Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў
Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў | |
---|---|
Гады існавання | 1941 — 1943 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Дыслакацыя | Баранавіцкая вобласць, Вілейская вобласць, Мінская вобласць, БССР |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у |
Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў (АЗПА) — часовае злучэнне савецкіх партызанскіх атрадаў у Вялікую Айчынную вайну. Узнікла на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў жніўні 1942 года як штаб аб’яднаных атрадаў (з кастрычніка 1942 года — АЗПА).
Штаб АЗПА каардынаваў разведвальныя і дыверсійныя дзеянні партызанскіх атрадаў на чыгуначных участках Мінск—Баранавічы—Ліда. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада (галаўны атрад) В. В. Шчарбіна. З цягам часу Асобае злучэнне пашырала свой уплыў на ўсе атрады, што базіраваліся ў Налібоцкай і Ліпічанскай пушчах. З лістапада 1942 года большасць атрадаў, што ўваходзілі ў склад АЗПА, былі аб’яднаны ў брыгады. У ліпені 1943 года АЗПА скасавана. Пазней брыгады і атрады ўліліся ў Баранавіцкае і Вілейскае партызанскія злучэнні.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Атрады (да лістапада 1942 года)
[правіць | правіць зыходнік]- дыверсійна-разведвальны В. В. Шчарбіна (з кастрычніка 1942 года — атрад «Дзімы»)
- 125-ы імя І. В. Сталіна
- атрад імя Чапаева
- 620-ы (пазней імя І. П. Кузняцова)
- атрад В. З. Браева
- атрад А. Свентаржэцкага
- 621-ы (пазней імя Чкалава)
- атрад імя Будзённага (Вілейская вобласць)
- атрад «Штурм» (Мінская вобласць)
Брыгады (з лістапада 1942 года)
[правіць | правіць зыходнік]- імя І. В. Сталіна
- імя Чкалава
- Ленінская
- «Штурмавая»
- імя Фрунзэ.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Манаенкаў, А. Л. Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў / А. Л. Манаенкаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 218.